З 1442 года Карл — ваенны кашталян Выбарга. Тым часам ён набыў шырокія феадальныя ўладанні ў Фінляндыі, цэнтрам якіх быў горад Турку. Аднак пазней Карл быў вымушаны перабрацца ў Выбарг, дзе праводзіў незалежную ад караля палітыку.[6]
Пасля смерці Крыстафера Баварскага, 20 чэрвеня1448 года Карл быў абраны каралём Швецыі. Падчас войнаў з Даніяй (пачаліся ў 1452 годзе) звярнуўся да экстраардынарных пабораў, а таксама спрабаваў правесці зямельную рэдукцыю, гэта значыць вярнуць у казну раней раздадзеныя землі, што выклікала мяцеж знаці, у выніку чаго Карл VIII тройчы выганяўся з краіны. Спрыяў усталяванню ў Швецыі цэнтралізаванай манархіі.