Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Карльскруна[2] (шв. Karlskrona) — адміністрацыйны цэнтр шведскага лена Блекінге. Закладзены Карлам XI як галоўная (а цяпер і адзіная) база шведскага флота на 33 астравах ля берага Балтыйскага мора. Назва ў перакладзе азначае «карона Карла». Насельніцтва - 62.804 жыхароў (2009).
Горад быў закладзены ў 1680 годзе, у XVII стагоддзі быў старанна распланаваны лепшымі архітэктарамі свайго часу і да сённяшняга дня застаецца адным з найбольш яркіх прыкладаў познерэнесанснага горадабудаўніцтва, у сувязі з чым занесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Сярод славутасцяў — самая вялікая ў краіне драўляная царква (1685) і два пышных барочных храма пачатку XVIII ст. — кірха Святой Тройцы (Нямецкая кірха, 1709 г.) і кірха Фрэдрыка (1744 г., абодва спраектаваны Тэсінам-малодшым).
Падчас Паўночнай вайны Карльскруна была адным з самых населеных гарадоў Швецыі, а мясцовая суднаверфь — найбуйнейшым у Скандынавіі працадаўцам. З падзеннем ваеннай моцы ўпала і значэнне Карльскруны, цяпер гэта ціхі правінцыйны горад.