Клаус Фрыдрых Рот | |
---|---|
ням.: Klaus Friedrich Roth | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 2015[3][1][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Тэадор Эстэрман[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1958) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1960) медаль дэ Моргана[d] (1983) Медаль Сільвестра (1991) |
Клаус Фрыдрых Рот (ням.: Klaus Friedrich Roth; 29 кастрычніка 1925, Брэслау — 10 лістапада 2015, Інвернес) — брытанскі матэматык, які працаваў у галіне тэорыі лікаў, прафесар. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі за 1958 год.
Нарадзіўся ў Брэслау (цяпер гэта горад Уроцлаў у Польшчы), у яўрэйскай сям’і, якая ўцякла ў 1933 годзе ў Вялікабрытанію. У 1945 годзе скончыў Пітэрхаўс-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1946 годзе пачаў працаваць ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана пад кіраўніцтвам Тэадора Эстэрмана. У 1961 годзе атрымаў пасаду прафесара тамсама. У 1966 годзе перабраўся ў Імперскі каледж Лондана, дзе займаў прафесарскую пасаду аж да сыходу на пенсію ў 1988 годзе. Пасля гэтага працягваў працаваць там жа ў якасці запрошанага прафесара да 1996 года.