Колін Мак-Калау | |
---|---|
Colleen McCullough | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Colleen Margaretta McCullough |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2015[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Муж | Cedric Newton Ion-Robinson[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, урач-пісьменнік, неўролаг, біёграф, пісьменнік навуковай фантастыкі, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1974 |
Дэбют | «Цім», 1974 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Колін Мак-Калау (англ.: Colleen McCullough; 1 чэрвеня 1937, Уэлінгтан, Новы Паўднёвы Уэльс — 29 студзеня 2015) — аўстралійская пісьменніца, якая праславілася раманам «Птушкі ў цярноўніку».
Нарадзілася 1 чэрвеня 1937 года ў Новай Зеландыі, у горадзе Уэлінгтан (Новы Паўднёвы Уэльс) у сям’і Джэймса і Лоры Мак-Калау. Маці Колін была родам з Новай Зеландыі, сярод яе продкаў былі выхадцы з племені маоры, карэннага насельніцтва Новай Зеландыі. Сям’я Мак-Калау часта пераязджала, асеўшы ў канчатковым выніку ў Сіднеі. Колін шмат чытала і малявала, і нават пісала вершы. Пад уплывам бацькоў Колін у якасці будучай прафесіі абрала медыцыну. Яна вучылася ва Універсітэце Сіднея, дзе абрала спецыялізацыяй нейрапсіхалогію. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў Каралеўскай бальніцы Паўночнага ўзбярэжжа. У 1963 году Колін Мак-Калау пераехала ў Лондан. З 1967 па 1976 г. Мак-Калау займаецца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў аддзяленні нейрабіялогіі Ельскай медыцынскай школы пры Ельскім універсітэце.
Колін Мак-Калау памерла ў бальніцы на востраве Норфалк (Аўстралія). Яна перанесла некалькі інфарктаў і апошнія гады была прыкавана да інваліднага вазка.
У 1974 годзе быў апублікаваны дэбютны раман Колін Мак-Калау «Цім», а праз тры гады у свет выйшлі знакамітыя «Птушкі ў цярноўніку» — кніга стала міжнародным бестселерам, была перакладзена больш чым на 20 моў і прынесла аўтару прызнанне і славу. У 1983-м яна была экранізавана. Апошні раман аўстралійскай пісьменніцы «Горкая радасць» датаваная 2013 годам. Усяго Колін Мак-Калау напісала больш за 25 кніг.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |