Курт Швітэрс | |
---|---|
ням.: Kurt Schwitters | |
| |
Імя пры нараджэнні | ням.: Kurt Hermann Eduard Karl Julius Schwitters |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1948[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Eduard Hermann Schwitters[d] |
Жонка | Helma Schwitters[d][6] |
Дзеці | Ernst Schwitters[d] |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, графічны дызайнер, пісьменнік, паэт, дызайнер, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, музыкант, кампазітар, дзеяч мастацтваў |
Жанр | абстракцыянізм |
Мастацкі кірунак | Дадаізм |
Уплыў | Carl Ludwig Noah Bantzer[d][7] і Emanuel Hegenbarth[d][7] |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Курт Швітэрс (ням.: Kurt Schwitters; 20 чэрвеня 1887, Гановер — 8 студзеня 1948, Кендал, Вялікабрытанія) — нямецкі мастак і пісьменнік.
У 1909—1914 гг. вучыўся жывапісу ў Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у берлінскім авангардысцкіх часопісе «Штурм». Быў блізкі да дадаізму, канструктывізму, сюррэалізму, экспрэсіянізму, сябраваў з Хансам Арпам, Эль Лісіцкім. Найбольш вядомы нечаканымі, алагічным, наўмысна адштурхальнымі кампазіцыямі са «знойдзеных прадметаў», якім ён даў назву «Мерц» (скарачэнне ад «Камерцыя унд Прыватбанк»). У 1923—1932 гг. выдаваў часопіс пад такой назвай, выйшаў 21 нумар.
Швітэрсу належыць паэма-калаж «Прысвячаецца Ганне Блюме» (1919), а таксама ўзоры мудрагелістай «гукавой паэзіі» («Прасаната» (ням.: Ursonate) 1922—1932); абедзве рэчы ў выкананні аўтара запісаны ў 1932 г. на грампласцінцы. У 1937 г. Швітэрс пакінуў Германію, жыў у Осла, а з 1940 г, пасля прыходу туды нацыстаў -. У Вялікабрытаніі. Яго творы фігуравалі на вядомай мюнхенскай выставе «Дэгенератыўнае мастацтва» (1937), арганізаванай нацыстамі.