Кізільнік суцэльнакрайні

Кізільнік суцэльнакрайні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cotoneaster integerrimus Medik., 1793, nom. nov.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565611
NCBI  690321
EOL  630441
GRIN  t:11755
IPNI  722536-1
TPL  rjp-47

Кізі́льнік суцэльнакрайні, кізільнік звычайны[3] (Cotoneaster integerrimus) — від кветкавых раслін роду Кізільнік (Cotoneaster) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Галінка з пладамі

Лістападны шматгадовы галінасты куст вышынёй да 2[3] м. Маладыя галінкі густа апушаныя, потым голыя. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — шаравата-лямцавае. Кветкі ружаватага колеру, з пяццю пялёсткамі, у паніклых пазушных пучках. Плод — амаль круглыя яблыкі, ярка-чырвоныя, з 3—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана пераважна ў Заходняй Еўропе і Скандынавіі, а таксама на тэрыторыі Крыма і на Каўказе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў горных стэпах і на горных сухіх лугах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маічэрвені[3]. Плады паспяваюць у ліпеніжніўні[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Івана-Франкоўскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны[4].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Кизильник цельнокрайный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)