Лакавіца ліловая (Laccaria amethystina) — від грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae). Расце ў лясах на вільготнай глебе.
Капялюшык 2-5 см дыяметрам, у маладосці паўшарападобны, пазней становіцца плоскім. Афарбоўка спачатку ліловага колеру, затым, з узростам, выліньвае.
Пласцінкі тоўстыя, вельмі рэдкія, ліловага колеру, у сталым узросце бялёса-сопкія, спускаюцца па ножцы.
Ножка 5-7 см даўжыні, ліловая, падоўжна паласатая, жорсткая, поўная.
Мякаць светла-фіялетавая, вадзяністая, на смак саладкаватая.
Споравы парашок белы.
Споры шарападобныя, шыпаватыя.
Грыб ядомы, чацвёртай катэгорыі. У ежу ўжываюць толькі капялюшыкі ў свежым выглядзе.
Зноскі
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. — Минск: Наука и техника, 1984.
- Ф. В. Фёдоров Грибы (издание третье) 1990