Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ла́хты (фінск.: Lahti, шведск.: Lahtis) — горад і камуна ў Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Пяят-Хямэ губерні Паўднёвая Фінляндыя. Размяшчаецца на беразе заліва ў паўднёвай частцы возера Весіярві, якое ўваходзіць у сістэму азёр Пяянэ. Насельніцтва горада — 102 000 чалавек (2011).
Лахты у перакладзе з фінскага азначае «заліў».
Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласці Холала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе (фінск.: Ylinen Viipurintie)[3], якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.
Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.
Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.[4]
Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008 | |||
---|---|---|---|
Год | Насельніцтва | Год | Насельніцтва |
1906 | 2779 | 1965 | 79 829| |
1910 | 5996 | 1970 | 88 393 |
1915 | 4974 | 1975 | 94 862 |
1920 | 5212 | 1980 | 94 767 |
1925 | 8315 | 1985 | 94 447 |
1930 | 10 083 | 1990 | 93 151 |
1935 | 21 167 | 1995 | 95 119 |
1940 | 24 757 | 2000 | 96 921 |
1945 | 33 725 | 2005 | 98 349 |
1950 | 43 571 | 2006 | 98 413 |
1955 | 48 112 | 2007 | 99 236 |
1960 | 65 210 | 2008 | 100 095 |
Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[5]
У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).
З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.[6]
Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.
У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-хол з дрэва — Зала Сібеліуса (фінск.: Sibeliustalo, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕС[7].
Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (фінск.: Salpausselan kisat, англ.: Lahti Ski Games), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавіка[8].
Горад тройчы падаваў заяўку (разам са шведскім Орэ) на арганізацыю Зімовых Алімпійскіх гульняў 1964[9], 1968[10] і 1972[11] гадоў, аднак саступіў Інсбруку, Грэноблю і Сапара адпаведна.[12]
Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі (фінск.: Salpausselän hyppyrimäet) з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.
У чэрвені 2009 года ў Лахты на возеры Весіярві прайшоў этап «Формулы-1» на вадзе[13].
У наваколлях горада маюцца таксама чатыры пляцоўкі для гульні ў гольф.
У цэнтры горада знаходзіцца чыгуначны вакзал. Цягнікі ходзяць у трох кірунках: Хельсінкі праз Кераву, Рыіхімякі, Коўвала.[14] Таксама на станцыі Лахты спыняюцца цягнікі «Allegro» і «Леў Талстой».
Чыгуначная лінія-выпрастанне (фінск.: oikorata) Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня 2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).[15] Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.
У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ. (Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)[16]