Лаўрын Гуцэвіч | |
---|---|
літ.: Laurynas Gucevičius | |
![]() Уяўны партрэт Л. Гуцэвіча | |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1753[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 (21) снежня 1798[2] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Вільня |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Найважнейшыя пабудовы |
Віленская ратуша Кафедральны сабор Св. Станіслава |
Уплыў | Марцін Кнакфус |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Лаўрынас Гуцэвічус, Лаўрын Гуцэвіч[4], Ваўжынец Гуцэвіч, (літ.: Laurynas Gucevičius, літ.: Laurynas Stuoka-Gucevičius; польск.: Wawrzyniec Gucewicz; 1753, с. Мігоніс , цяпер Купішкаўскі раён, Літва — 29 лістапада (10 снежня 1798), Вільня) — архітэктар Рэчы Паспалітай, прадстаўнік класіцызму.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Шымона Масюліса, пра што сведчыць запіс пра хрышчэнне babtisavi infantem n(omi)ne Laurentium patris Symoni Masulis et Matris Catharinae Masulowa de villa Migance, пры гэтым суседзі, каб адрозніваць яго бацьку ад цёзак, называлі таго Гуцэвічам. Гэта пацвярджае запіс пра хрышчэнне яго дачкі, у якім ён названы Шымонам Гуцэвічам (Simonis Gucewiczas). Прозвішча Стуока Лаўрыну Гуцэвічу памылкова прыпісалі пазнейшыя гістарыёграфы[5].
У Вільню прыехаў ва ўзросце 20 год. У 1773 годзе ў Вільні ўступіў у місіянерскі манастыр.
Вучыўся ў школах у Купішках, Палавенэ , у піярскай школе ў Панявежы. У 1773—1775 гадах у Віленскім універсітэце (у той час Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага), вывучаў матэматыку ў Францішка Нарвойша і архітэктуру ў Марціна Кнакфуса. У 1776—1777 гадах ён удасканальваў свае веды ў Рыме.
Па вяртанні з-за мяжы, выкладаў матэматыку ў Віленскай семінарыі. У 1778 годзе ўступіў у масонскую ложу «Руплівы літвін». Разам з біскупам Ігнацы Масальскім, падарожнічаў па гарадах Еўропы. Паўтара года ў Парыжы слухаў лекцыі па архітэктуры Жак-Жэрмена Суфло і Клода Леду (1778—1780).
Па вяртанні ў 1781 годзе займаўся праектаваннем і перабудовай палаца епіскапа Масальскага ў Верках пад Вільняй.
У 1789 годзе Сейм надаў яму шляхецкую годнасць.
У 1789—1794 гадах выкладаў ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе.
У 1793—1794 і 1797—1798 гадах выкладаў у Галоўнай школе; з 1793 года прафесар. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Камандаваў арганізаванай ім жа грамадзянскай гвардыяй ў Вільні, быў паранены ў бітве пад Воранавым.
Пахаваны на могілках пры касцёле Святога Стэфана на вуліцы Гяляжынкяле (Geležinkelio g. 39; ля паўднёвай сцяны касцёла; з 1865 года могілкі закрыты). Месца пахавання было адзначана убогім драўляным крыжам з ледзь чытэльным тэкстам. На сцяне касцёла ў 1998 годзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта з партрэтным барэльефам (скульптар Ёнас Норас Нарушавічус, архітэктар Вітаўтас Заранка[6]).
Па іншых звестках, пахаваны быў на могілках Роса, аднак звесткі аб месцазнаходжанні магілы страчаны.
Імя архітэктара носіць вуліца ў Вільні, што раней называлася Баніфратарская, і плошча ў Купішкісе, дзе ўсталяваны помнік скульптару (1984, арх. Vladas Vildžiunas), а таксама адзін з двароў ансамбля Віленскага ўніверсітэта.
Архітэктар тварыў у стылі класіцызму. Для яго характэрны строгасць кампазіцыйных рашэнняў і манументальных формаў.
Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс ў Вільні пабудаваны ў 1777—1801 гадах.
Па праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак займеў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім куце прыбудавана новая рызніца з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: узведзены па кутах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб’яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў звязваюць будынак у цэлае. У захаванай унутранай структуры зноўку дэкараваны скляпенні нефаў.
Віленская ратуша пабудавана ў 1786—1799 гадах.
Па праекце ў новым будынку выкарыстоўваліся частка трывалых сцен і падвалы старога будынка. Параўнальна невысокі квадратны ў плане будынак са строгімі прапорцыямі і сіметрыяй класічных формаў. Галоўны фасад, які глядзіць на Ратушную плошчу, упрыгожвае значна выступаючы наперад порцік з шасцю калонамі дарычнага ордэра і невысокім трохкутным франтонам.
Сярод іншых пабудоў Л. Гуцэвіча можна згадаць наступныя: