Горад
Летаград
Letohrad
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Летаград (чэшск.: Letohrad) — горад на паўночным-усходзе Чэхіі. Да 1950 года зваўся Кішперк (чэшск.: Kysperk).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1308 як каралеўскі замак Гайерсберг (ням.: Geiersberg). Як горад Кішперк вядомы з 1513 года. У канцы XVII стагоддзя ў горадзе італьянскім архітэктарам Джавані Мадэрнай была пабудаваная царква св. Вацлава, а замак быў перабудаваны ў барочны палац. У 1824 годзе горад гарэў: 76 хат было знішчана. У 1874 чыгунка, пракладзеная праз Кішперк, дала штуршок да развіцця прамысловасці.
У 1869 годзе ў горадзе пражываў 3461 чалавек, у 1900 — 3683 чалавека, а ў 1950 годзе горад меў насельніцтва 4092 чалавека.
Пасля Другой сусветнай вайны горад развіваўся як цэнтр вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і электратэхнічнай прамысловасці. Пасля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года будынка гістарычнага цэнтра горада была адрэстаўраваныя.
Сёння горад спрабуе прыцягнуць турыстаў культурнымі фэстамі, спартовымі падзеямі і сваімі гістарычнымі славутасцямі.