Універсітэт быў заснаваны ў 1945 годзе на базе педінстытута (1921—1928), Вышэйшай школы эканамічных навук (1924—1928) і аддзялення Свабоднага польскага ўніверсітэта (1928—1939). На сённяшні дзень універсітэт мае 12 факультэтаў і гэта адна з найлепшых ВНУ краіны. У 2007 годзе ўніверсітэт патрапіў у спіс 500 найлепшых навучальных устаноў свету паводле рэйтынгу часопісу The Times.
На цяперашні момант (2008) ва ўніверсітэце навучаецца 42 500 студэнтаў і працуе 3827 выкладчыкаў.
Факультэт фізікі і дастасаванай інфарматыкі (Wydział Fizyki i Informatyki Stosowanej; спецыяльнасці: фізіка, інфарматыка)
Факультэт матэматыкі і інфаматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki; спецыяльнасці: інфарматыка, матэматыка)
Факультэт геаграфічных навук (Wydział Nauk Geograficznych; спецыяльнасць: геаграфія)
Педагагічны факультэт (Wydział Nauk o Wychowaniu; спецыяльнасці: псіхалогія, педагогіка)
Факультэт кіравання і права (Wydział Prawa i Administracji; спецыяльнасці: права, кіраванне)
Факультэт міжнародных і палітычных зносін (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politologicznych; спецыяльнасці: паліталогія, міжнародная паліталогія, міжнародныя зносіны)
Факультэт менеджменту (Wydział Zarządzania; спецыяльнасці: маркетынг, менеджмент)
З самага пачатку існавання ўніверсітэту кіраўніцтва клапацілася пра супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ, якое працягваецца і зараз. Пры ўніверсітэце працуе Вышэйшая школа польскай мовы, дзе вучацца больш за 300 замежных студэнтаў, каб атрымаць дыплом і магчымасць паступіць у польскія ВНУ бясплатна.
Таксама ўніверсітэт вядомы сваёй бібліятэкай, якая займае другое месца сярод усіх бібліятэк Польшчы.