Львоўская вобласць

Львоўская вобласць
Львівська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Львоў
Дата ўтварэння 4 снежня 1939[1]
Кіраўнік Максім Казіцкі[d]
Насельніцтва (2006)
2,568 млн. (4-е месца)
Шчыльнасць 118,04 чал./км²
Плошча 21,833 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1408 м
Львоўская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-46
Тэлефонны код 032
Код аўтам. нумароў BC
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Льво́ўская во́бласць (укр.: Льві́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 21,833 тыс. км². Насельніцтва — 2 591, 58 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтр — горад Львоў. Утворана 4 снежня 1939 года.

Львоўская вобласць уключае 7 раёнаў: Львоўскі, Драгобыцкі, Чэрванаградскі, Стрыйскі, Самбірскі, Золачыўскі і Яварыўскі. Мяжуе з Валынскай, Ровенскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцямі і мае выхад да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Польшча.

У складзе вобласці 73 тэрытарыяльныя грамады[2].

Львоўская вобласць размешчана ў межах Валынскага і Падольскага ўзвышшаў. На поўдні — адгор’і Усходніх Карпат (найвышэйшы пункт вобласці — гара Пікуй). Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, буры і каменны вугаль, азакерыт, сера, калійная і кухонная солі, будаўнічыя матэрыялы. Крыніцы мінеральных вод (больш за 100) і тарфяная лекавая гразь. Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −4 °C да −6 °C, ліпеня 13-18 °C. Ападкаў ад 650 мм да 1000 мм (у гарах) за год. Галоўныя рэкі: Днестр, Заходні Буг (басейн р. Вісла), Стыр (басейн р. Прыпяць). Глебы пераважна шэрыя і цёмна-шэрыя ападзоленыя, дзярнова-падзолістыя, перагнойна-карбанатныя, у далінах рэк алювіяльна-лугавыя. Каля 1/3 тэрыторыі займаюць лясы (дуб, граб, бук, хвоя), горныя лугі, балоты. Запаведнік Расточча.

Сучасная тэрыторыя Львоўскай вобласці была канчаткова сфарміравана ў 1959 годзе, калі да тагачаснай Львоўскай воблаці УССР была далучана Драгобыцкая вобласць.

Зноскі