Любар Нідэрле | |
---|---|
Lubor Niederle | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1865[1][1][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1944[2][1][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jindřich Niederle[d] |
Дзеці | Marcel Niederle[d][4] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, педагог, preface author, этнограф, славіст |
Навуковая сфера | археалогія, этнаграфія, славістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Раман Якімовіч |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Лю́бар Ні́дэрле (чэшск.: Lubor Niederle; 20 верасня 1865, г. Клатаві, Чэхія — 14 чэрвеня 1944) — чэшскі археолаг, этнограф і гісторык-славіст. Член Чэшскай акадэміі навук. Сын чэшскага філолага Індржыха Нідэрле.
У 1887 годзе скончыў філасофскі факультэт Пражскага ўніверсітэта. У 1889 годзе быў слухачом лекцый па антрапалогіі і археалогіі ў Мюнхене, у 1889—1890 гадах працаваў у лабараторыях антрапалагічнай школы ў Парыжы, у 1893 годзе вывучаў археалагічныя калекцыі ў Варшаве, Кіеве, Цвяры. Працаваў прафесарам дагістарычнай археалогіі і этнаграфіі Пражскага ўніверсітэта (1898—1929). Заснавальнік і першы дырэктар Археалагічнага інстытута у Празе (1919—1924). Акрамя таго, з 1928 быў першым кіраўніком Славянскага інстытута ў Празе.
У 1907—1908 гадах займаў пасаду дэкана філасофскага факультэта ўніверсітэта. У 1927—1928 гадах — рэктар Карлава ўніверсітэта.
Займаўся першабытнай і антычнай, потым славянскай археалогіяй. У 1893 годзе выдаў кнігу «Чалавецтва ў дагістарычныя часы», дзе пададзена археалогія Еўропы ад палеаліту да сярэдневякоўя. У 1902—1934 апублікаваў шматтомную працу «Славянскія старажытнасці» (т. 1—З, 1902—1919; 2-я частка пад назвай «Культура старажытных славян», т. 1—З, 1911—1934). У 1931 выйшла праца Нідэрле «Кіраўніцтва па славянскай археалогіі», дзе падагульнены вынікі яго археалагічным даследаванняў.