Люксембургская сацыялістычная рабочая партыя

Люксембургская сацыялістычная рабочая партыя
люкс.: Lëtzebuerger Sozialistesch Arbechterpartei
Выява лагатыпа
Лідар Клод Хааген
Дата заснавання 5 ліпеня 1902
Штаб-кватэра Люксембург
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм, левацэнтрызм
Інтэрнацыянал Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, Сацыялістычны інтэрнацыянал
Сайт lsap.lu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люксембургская сацыялістычная рабочая партыя (ЛСРП) (люкс.: Lëtzebuerger Sozialistesch Arbechterpartei, фр.: Parti Ouvrier Socialiste Luxembourgeois, ням.: Luxemburger Sozialistische Arbeiterpartei) — левацэнтрысцкая палітычная партыя.

Партыя была заснавана 5 ліпеня 1902 года як Сацыял-дэмакратычная партыя. У 1912 годзе ў склад партыі ўвайшла Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. У 1916 годзе партыя перайменоўваецца ў Сацыялістычную партыю, у 1921 годзе - Люксембургскую рабочую партыю. У 1944 годзе, пасля вайны, партыя была пераўтворана ў Люксембургскую сацыялістычную рабочую партыю. У 1948 годзе ЛСРП атрымала свой лепшы вынік на выбарах - 37,8%.

У 1971 годзе ад партыі адколваецца правае крыло і ўтварае Сацыял-дэмакратычную партыю, якая спыніла сваё існаванне ў 1984 годзе.

  • lsap.lu — афіцыйны сайт ЛСРП