Мангольскі дзэрэн

Мангольскі дзэрэн
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Procapra gutturosa
(Pallas, 1777)

Сінонімы
  • Antelope gutturosa Pallas, 1777
  • Antelope orientalis Erxleben, 1777
  • Procapra altaica Hollister, 1913[1]
  • Gazella gutturosa (Pallas, 1777)
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625114
NCBI  157669
EOL  344585
FW  149584

Мангольскі дзэрэн[2] (Procapra gutturosa) — капытная жывёла роду дзэрэнаў сямейства пустарогіх.

Маса цела самцоў 24-39 кг, самак 20-28 кг, даўжыня цела самцоў 105—148 см, самак 110—121 см, вышыня ў карку самцоў 62-84 см, самак 54-74 см, даўжыня хваста 9-12 см.

У самцоў цёмна-шэрыя чорныя рогі даўжынёй 18-28 см, у самак рагоў няма. Афарбоўка поўсці зверху жаўтлява-пясчаная, знізу белая.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]
Дзэрэн. Манета Банка Расіі. Серыя «Чырвоная кніга», срэбра, 1 рубель, 2006 г.

Жыве ў стэпах і паўпустынях Манголіі, у Кітаі (Унутраная Манголія, Ганьсу). На тэрыторыі Расіі вельмі рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу, сустракаецца ў Даурыі, у Чуйскім стэпе (Горны Алтай) і Убсунурскай катлавіне (Тува) пры заходзе з Манголіі. Да канца 1930-х гадоў дзэрэн быў шматлікім у Туве, але пазней папуляцыя рэзка скарацілася. У цяперашні час дзэрэн у Расіі пастаянна сустракаецца толькі ў Даурскім запаведніку і яго ваколіцах на поўдні Забайкальскага краю

Дзэрэн утварае 2 падвіды[3]:

  • Procapra gutturosa gutturosa, намінатыўны падвід;
  • Procapra gutturosa altaica, мае некалькі больш цёмную поўсць, больш шырокі чэрап, больш буйныя карэнныя зубы і больш шырока расстаўленыя рогі; у астатнім вельмі падобны на намінатыўны падвід; жыве на Алтаі.

З прычыны нязначных марфалагічных адрозненняў ад намінатыўнага некаторыя даследчыкі лічаць вылучэнне другога падвіда неапраўданым[4].

Зноскі

  1. Sokolov V. E., Lushchekina A. A. 1997. Procapra gutturosa. Mammalian Species (American Society of Mammalogists), № 571.
  2. Напісанне Мангольскі дзэрэн, таксама ўсіх астатніх відаў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.127
  3. Castello J. R. 2016.
  4. IUCN SSC Antelope Specialist Group. 2016.