Марсель Янко

Марсель Янко
рум.: Marcel Iancu
Род дзейнасці архітэктар, мастак, паэт, музыкант, скульптар, ілюстратар, пісьменнік
Дата нараджэння 24 мая 1895(1895-05-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1984(1984-04-21)[4][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Josine Ianco-Starrels[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марсель Янко (24 мая 1895, Бухарэст, Румынія — 21 красавіка 1984, Эйн-Ход, Ізраіль) — ізраільскі і румынскі мастак, архітэктар і пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў дадаізму. Заснавальнік вёскі мастакоў і скульптараў у Эйн-Ход каля Хайфы.

Марсель Янко нарадзіўся ў Бухарэсце 24 мая 1895 года ў яўрэйскай сям’і. Паралельна з навучаннем у сярэдняй школе ён браў прыватныя ўрокі ігры на фартэпіяна, а таксама ўрокі малявання ў румынскага мастака Іосіфа Ісера.

У 1915 годзе пачаў вывучаць архітэктуру ў Політэхнічнай школе Цюрыха. У гады вучобы ў Цюрыху Янко прымаў актыўны ўдзел у мадэрнісцкім руху, цэнтрам дзейнасці якога было «Кабарэ Вальтэр». Гэты рух заклікаў дзеячаў культуры перагледзець свае пазіцыі ў сувязі з кровапралітнай вайной, якая ішла ў тыя гады. Разам з членамі гэтага руху Хуга Балем, Хансам Арпам, Рычардам Хюльзенбекам і Трыстанам Тцара Янко заснаваў у 1916 годзе новы напрамак у літаратуры і мастацтве — дадаізм.

У 1921 годзе Янко адправіўся ў Парыж, дзе спрабаваў пераканаць сваіх французскіх калег у тым, што дадаізм — універсальны кірунак. Аднак яго довады былі адпрэчаны на той падставе, што «ўсё гэта Кабала», гэта значыць яўрэйская містыка, несумяшчальная з яснасцю французскага розуму. У 1922 годзе вярнуўся ў Бухарэст.

У Румыніі Янко заснаваў першы ў гэтай краіне мадэрнісцкі рух, які выдаваў у 1922—1932 гадах часопіс «Кантэмпаранул». Разам з братам адчыняе архітэктурнае бюро і займаецца праектаваннем дамоў. У свой другі румынскі перыяд працягвае захоплена займацца жывапісам і ўжо ў 1922 годзе адкрываецца яго першая выстава ў Бухарэсце. Як у архітэктуры, так і ў жывапісе яго творчасць знаходзіцца пад уплывам канструктывізму і кубізму. За першай выставай рушылі ўслед іншыя выставы як у Румыніі, так і іншых краінах. Цяпер у Нацыянальным музеі мастацтваў Румыніі выстаўлены работы мастака.

Паводле кнігі Давіда Гіладзі, рашэнне аб рэпатрыяцыі ў Эрэц-Ісраэль Янко прыняў яшчэ ў 1936 годзе. У 1938-м годзе ён упершыню пабываў у Палесціне, а ў 1941 годзе, пасля першых пагромаў супраць яўрэяў у Румыніі, перабраўся з сям’ёй у Эрэц-Ісраэль.

Пасяліўся ў Тэль-Авіве, дзе працаваў архітэктарам у мэрыі горада і рыхтаваў дэкарацыі для створанага ў 1944 годзе тэатра Камеры. Ён таксама планаваў вілы і ўдзельнічаў у планіроўцы нацыянальных паркаў. У 1942 годзе работы мастака былі прадстаўлены на персанальнай выставе ў Тэль-Авіве. У наступныя гады ўдзельнічаў у мясцовых выставах, а таксама ў выставах у сусветна вядомых музеях Венецыі, Парыжа, Нью-Йорка і іншых гарадоў.

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Marcel Janco // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1202-janco-marcel Праверана 7 мая 2023.
  4. Marcel Janco
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.