Марыя Амалія Неапалітанская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Marie-Amélie de Bourbon-Siciles | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 красавіка 1782[1][2][…] |
||||||
Смерць |
24 сакавіка 1866[1][2][…] (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Неапалітанскія Бурбоны | ||||||
Бацька | Фердынанд I | ||||||
Маці | Марыя Караліна Аўстрыйская[d] | ||||||
Муж | Луі-Філіп I[3] | ||||||
Дзеці | Фердынанд Філіп[d][4], Антуан Арлеанскі[d], Луіза Марыя Арлеанская[5], Марыя Арлеанская[d][4], Луі Арлеанскі[d], Франчэска Арлеанская[d], Клеменціна Арлеанская[d], Франсуа Арлеанскі[d], Шарль Арлеанскі[d] і Генрых Арлеанскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Амелі Тэрэза дэ Бурбон (фр.: Marie Amélie Thérèse de Bourbon; 26 красавіка 1782, Казерта, Італія — 24 сакавіка 1866, Клермант-хаус, Англія) — прынцэса Неапаля і Сіцыліі, герцагіня Арлеанская. Жонка Луі-Філіпа I, каралева Францыі ў 1830—1848 гг.
Дачка караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV і Марыі Караліны Аўстрыйскай.
Калі Марыя Амалія нарадзілася, сястра яе маці, Марыя-Антуанэта, была каралевай Францыі.
Італьянская прынцэса атрымала выхаванне ў каталіцкай традыцыі. Яшчэ дзіцем была заручана з сынам Марыі-Антуанэты — Луі-Жазефам, які павінен быў стаць наступным каралём Францыі, але памёр у 1789 годзе ад сухот.
У 18 гадоў была вымушана пакінуць родны дом у выніку падзей у Італіі.
25 лістапада 1809 года ў Палерма яна выйшла замуж за герцага Шартрскага Луі-Філіпа Арлеанскага (1773—1850), старэйшага сына пакаранага смерцю Філіпа Эгалітэ і Марыі-Адэлаіды дэ Бурбон, дачкі герцага Пенцьеўра і праўнучкі караля Людовіка XIV па лініі бастардаў.
У 1830 годзе ў выніку так званай Ліпеньскай рэвалюцыі Луі-Філіп стаў каралём Францыі, а яго жонка Марыя Амалія — каралевай. Марыя Амалія не адыгрывала актыўнай ролі ў палітыцы, свядома абыходзячы ад яе.
Пасля падзей рэвалюцыі 1848 года каралеўская сям’я пераехала ў Англію. Праз два гады памёр Луі-Філіп I. Пасля смерці мужа Марыя Амалія жыла ў Англіі.