Марэк Вальчэўскі | |
---|---|
польск.: Marek Walczewski | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1937[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 2009[4][1][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Анна Палоны[d] і Małgorzata Wiśniewska-Niemirska[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0906987 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марэк Вальчэўскі (9 красавіка 1937, Кракаў — 26 мая 2009, Варшава) — польскі акцёр кіно, тэатра і тэлебачання.
Па заканчэнні кракаўскай вышэйшай тэатральнай школы ў 1960 годзе Марэк Вальчэўскі дэбютаваў на сцэне тэатра Славацкага ў Кракаве ў «Slawnej historii o Troilusie». У 1964—1972 гадах ён іграў у Старым тэатры ў Кракаве. Праз год пераехаў у Варшаву, працаваў у Тэатры-студыі. На працягу амаль 30 год выступаў у драматычным тэатры. Пайшоў з прафесіі па стане здароўя — пакутаваў ад хваробы Альцгеймера. Пахаваны 1 чэрвеня 2009 года ў Варшаве, на могілках у Пырах.
Быў двойчы жанаты — з Ганнай Палоні і Малгажатай Нямірскай.