Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мафра (парт.: Mafra; ['mafɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 11,3 тыс. жыхароў (горад), 66,4 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у Лісабонскі рэгіён і субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.
Горад размешчаны на паўночны захад ад сталіцы ў 6 км ад узбярэжжа Атлантычнага акіяна.
Адлегласць да:
Муніцыпалітэт мяжуе:
Насельніцтва муніцыпалітэта Мафра (1801—2004) | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
4200 | 10734 | 25021 | 29750 | 35739 | 43899 | 43731 | 54358 | 62009 |
Горад заснаваны ў 1189 годзе.
У архітэктурнай майстэрні Мафры пад кіраўніцтвам выхадца з Германіі Іагана Фрыдрыха Людвіга і іншых замежных архітэктараў вырасла пакаленне партугальскіх будаўнікоў і мастакоў, у тым ліку найвялікі скульптар Жаакім Машаду дэ Каштру. Увесь велічны комплекс сіметрычна згрупаваны вакол базілікі. Крылы палаца, якія прылягаюць да базілікі, завершаны на вуглах квадратнымі вежамі з шырокімі дахамі-купаламі спрошчанай цыбульнай формы. Самымі цікавымі памяшканнямі манастыра з’яўляюцца аптэка, бальніца, дарміторый і кухня, але, вядома, першае месца павінна быць аддадзена бібліятэцы з 30 тысячамі тамоў, сярод якіх першае выданне эпічнай паэмы Луіша дэ Камоэнса «Лузіяды».
Ён быў створаны ў Мафры ў часы кіравання караля Жуана V, як парк для каралеўскага адпачынку. Тэрыторыя парку 8 кв.км. Парк змяшчае розныя разнавіднасці аленяў, дзікоў, лісоў, драпежных птушак і шматлікіх іншых жывёл, якія існуюць у незвычайна багатым і разнастайным натуральным асяроддзі пражываня ў парку. Парк таксама адкрыты для пешых і веласіпедных шпацыраў, язды на канях, стральбы з лука і арбалета.
Эканоміка заснавана на сельскагаспадарчай вытворчасці і турызме.