Маўры

Маўры (лац.: Mauri) — назва ў сярэднявечнай Заходняй Еўропе мусульманскага насельніцтва Пірэнейскага паўвострава і заходняй часткі Паўночнай Афрыкіарабаў і бербераў, якія захапілі гэтыя тэрыторыі падчас другой хвалі арабскіх заваёўванняў.

Арабскае заваёўванне Пірэнейскага паўвострава

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы VII ст. арабы, зрабіўшы сваім апорным пунктам г. Кайруан на ўсходзе сучаснага Туніса, заваявалі Паўночную Афрыку, да 709 дайшлі да Танжэра і берагоў Атлантычнага акіяна. У 711 арабы і берберы на чале з Тарыкам ібн-Зіядам высадзіліся на Пірэнейскім паўвостраве. Па разгроме вестготаў 19 ліпеня 711 года ля возера Ханда і перамозе ля Эсіхі арабскія войскі ўзялі Кордаву, Таледа — сталіцу Вестгоцкага каралеўства і іншыя гарады.

Войска прыбылага ў 712 з Паўночнай Афрыкі Мусы ібн Нусайра заняло Медыну-Сідонію, Кармону, Севілью і Мерыду.

Да 718 годзе Пірэнейскі паўвостраў, за выняткам невялікай часткі на поўначы, занялі арабы. У 720 яны ўварваліся ў Галію, занялі Септыманію і Нарбон. Наступнае іх пасоўванне ў Еўропу было спынена пасля разгрому арабскіх войскаў франкскай конніцай і пяхотай Карла Мартэла каля Пуацье 4 кастрычніка 732. У 759 Піпін Кароткі выбіў арабаў з Нарбона і Септыманіі.

На заваяваных іспанскіх землях арабы ўтварылі эмірат, які ўваходзіў у склад халіфата Амеядаў. У 756 годзе Амеяды заснавалі незалежны Кардоўскі эмірат, а ў 929Кардоўскі халіфат.

Мясцовым свецкім і царкоўным землеўладальнікам, якія выявілі пакору заваёўнікам, пакінулі частку земляў, што належалі ім раней, разам з сялянамі. Большасць земляў перайшла да новай зямельнай шляхты з ліку заваёўнікаў. Найбольш урадлівыя землі поўдня і паўднёвага-ўсходу занялі самі арабы; у цэнтральнай і паўночнай частках краіны арабы рассялілі шматлікія плямёны бербераў, што служылі ў іх войску.

Найбольшай магутнасці арабская дзяржава дасягнула пры Абдарахмане III (валадарыў у 912961). Развіццё феадальных адносін прывяло ў канцы X стагоддзя да паслаблення цэнтральнага ўрада. У 1031 Кардоўскі халіфат распаўся на мноства дробных эміратаў. Гэта ў канчатковым рахунку прывяло да яго падзення.

Асяродкі супраціву арабскаму заваёўванню паўсталі яшчэ ў VIII ст. на поўначы паўвострава:

  • каралеўства Астурыя718), якое паклала пачатак Рэканкісце
  • Навара, якая дамаглася незалежнасці ў дужанні з арабамі і франкамі ў сярэдзіне IX ст.,
  • Іспанская марка, утворанная на тэрыторыі паміж Пірэнеямі і р. Эбра, заваяванай франкамі ў 785—811. Да канца IX ст. графствы, з якіх складалася Іспанская марка, ператварыліся ў фактычна незалежныя феадальныя дзяржавы.

З 924 годзе каралеўства Астурыя змяніла назву на Леон (па назве новай сталіцы). У 1035 Кастылія стала самастойным каралеўствам. У гэтым жа годзе незалежным каралеўствам стаў Арагон. Зацікаўленасці развіцця Рэканкісты патрабавалі аб'яднання і цэнтралізацыі ўтвораных на поўначы і ўсходзе паўвострава самастойных іспанскіх дзяржаў. У 1037 (канчаткова ў 1230) аб'ядналіся ў адзінае каралеўства Леон і Кастылія. На паўночным усходзе палітычная гегемонія перайшла ў XI ст. да Арагона.

Вырашальны этап Рэканкісты пачаўся пасля распаду ў 1031 годзе Кардоўскага халіфата. У 1085 кастыльцы ўзялі Таледа, які стаў сталіцай Леона-Кастыльскага каралеўства. Дробныя арабскія дзяржавы, якія сутыкнуліся з гэтай пагрозай, заклікалі на дапамогу Альмаравідаў з Паўночнай Афрыкі, якія, апасля перамогі ў 1086 пры Салацы прыпынілі ход Рэканкісты, і падпарадкавалі сабе ўсю мусульманскую Іспанію. Аднак у 1118 Арагон адваяваў у маўраў Сарагосу.

У 1212 пры бітве пры Лас Навас дэ Таоса аб'яднаныя сілы Кастыліі, Арагона і Навары атрымалі вырашальную перамогу над войскам Альмахадаў ( што ў сярэдзіне XII ст. выціснулі з Іспаніі Альмаравідаў). У 1236 годзе кастыльцы ўзялі Кордаву, у 1248Севілію; у 122935 Арагон адваяваў Балеарскія астравы, у 1238Валенсію. партугальцы вызвалілі ў 124950 тэрыторыю Алгарві (поўдзень сучаснай Партугаліі). Да сярэдзіны XIII ст. у маўраў засталася толькі невялікая тэрыторыя на поўдні — Гранадскі эмірат. На захадзе Рэканкісту праводзіла Партугалія (у 10951139 графства, намінальна залежнае ад Леона; з 1139 — каралеўства, у 1143 прызнанае незалежным і Леонам).

У 1492 Рэканкіста скончылася ўзяццем Гранады — апошняй апоры мусульман на Пірэнейскім паўвостраве. Араба-берберскае насельніцтва, пакінутае ў Іспаніі, гвалтоўна звярталі ў хрысціянства. У 1492 з Іспаніі выгналі яўрэяў, у 1502 — маўраў, якія не прынялі хрысціянства.

  • Стэнлі Лэйн-Пул «Гісторыя маўраў у Іспаніі»