Меноці Гарыбальдзі | |
---|---|
італ.: Domenico Menotti Garibaldi | |
Дата нараджэння | 16 верасня 1840[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1903[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Бацька | Джузэпэ Гарыбальдзі[2] |
Маці | Аніта Гарыбальдзі або Anna Maria Imeni[d][2] |
Жонка | Italia Bidischini dall'Oglio[d] |
Дзеці | Gemma Garibaldi[d], Anita Garibaldi[d], Rosita Garibaldi[d], Giuseppina Garibaldi[d], Giuseppe Garibaldi[d] і Giuseppe Garibaldi[d] |
Грамадзянства | |
Званне | генерал[2] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дамені́ка Мено́цці Гарыба́льдзі (італ.: Domenico Menotti Garibaldi; 16 верасня 1840, Рыу-Гранды-ду-Сул, Бразілія — 22 верасня 1903, Рым) — польскі і італьянскі генерал, вольны муляр[4].
Сын Джузэпэ Гарыбальдзі і Ганны Марыі дэ Хесус Рыбейра (вядомай як Аніта Гарыбальдзі). У 1860 браў удзел у «выправе тысячы чырвоных кашуль» на Сіцылію і ў бітве пад Аспрамонтэ ў часе Рысарджымента.
Падчас Студзеньскага паўстання генерал Юзаф Высоцкі, галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Люблінскага ваяводства і забранага края, прызначыў Гарыбальдзі даводцам усходняй выправы і заклікаў да ўварвання са сваімі аддзеламі ў польскія правінцыі, якія застаюцца пад маскоўскім падзелам, разам з польскімі аддзеламі, што фарміруюцца ў Канстанцінопалі і Тульчы. На іх чале Гарыбальдзі меў высадзіцца ў раёне Адэсы. Аднак выправа так і не здзейснілася.
Браў удзел у франка-прускай вайне 1870—1871.