Мле́чнік, Малачай[1] (Lactarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства сыраежкавых.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка белая, шэрая да ружавата-ліловай, карычневая, дыяметрам да 25 см, звычайна правільна-круглаватая з загорнутым ці апушчаным уніз краем, не аддзяляецца ад ножкі. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка шчыльная або рыхлая, часта ўнутры полая. Мякаць белая, палевая, з млечным сокам (сістэматычная адзнака). Споры авальныя або шарападобныя, белыя ці жаўтаватыя.
Вылучаецца каля 80 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 42 віды. Найбольш вядомыя: млечнік белы, або бялянка (Lactarius pubescens), млечнік горкі, або гаркуха (Lactarius rufus), грузд чорны (Lactarius necator), млечнік ружовы, або ваўнянка (Lactarius torminosus), млечнік апушаны, або скрыпіца (Lactarius vellereus), млечнік смачны, або рыжык (Lactarius deliciosus). Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік у лясах, на ўзлесках і лугах, дзе ёсць карані дрэў. Утвараюць «ведзьміны кольцы».
Усе віды ядомыя.
Зноскі
- ↑ Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Колас С. Млечнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Скрипица // Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 369. — 631 с. — 100 900 экз.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 160. — 192 с. — 60 000 экз.
- Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии. Определитель и конспект флоры (руск.) / Г. И. Сержанина. — Мн.: Наука и техника, 1984. — С. 9—10, 195—197, 360—367. — 407 с. — 5 000 экз.
- Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін — Мн.: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 136—139, 178—184, 211—212. — 392 с. + прык. 50 с. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.