Млечнік апушаны

Млечнік апушаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius vellereus (Fr.) Fr., 1838


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  152950
EOL  6734520
MB  200908

Млечнік апушаны, скрыпіца, грузд (Lactarius vellereus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 7—25[1] см у дыяметры, пляската-пукатая ў маладых грыбоў, потым глыбока-лейкападобная, з загнутым уніз краем, сухая, апушаная, белая або жаўцеючая. Мякаць шчыльная і тоўстая, жаўцее на зломе. Млечны сок белы, едкі, горкі, без асаблівага паху. Пласцінкі сыходныя, белаватыя, потым вохрыста-жаўтаватыя, спачатку частыя, потым больш рэдкія. Ножка 1—7[1] см у даўжыню і 2—4[1] см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, белаватая або з жаўтаватым адценнем. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Грыб распаўсюджаны ў лясной зоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я. Найбольш часта сустракаецца ў яловых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца з ліпеня па кастрычнік[2], паасобку або групамі.

Умоўна ядомы грыб. Спажываецца ў соленым выглядзе.

Зноскі

  1. а б в Макромицеты 1978.
  2. Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 369. — 631 с. — 100 900 экз.