Мулк Радж Ананд | |
---|---|
англ.: Mulk Raj Anand | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 2004[2][4][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, раманіст, пісьменнік-дакументаліст |
Кірунак | Bloomsbury Group[d] і Progressive Writers' Movement[d] |
Мова твораў | англійская |
Прэміі |
Sahitya Akademi Award[d] (1971) |
Узнагароды |
![]() Міжнародная прэмія Міру[d] (1953) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Мулк Радж Ананд (12 снежня 1905, г. Пешавар, Брытанская Індыя — 28 верасня 2004) — індыйскі пісьменнік.
Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1929). Доктар філасофіі, прафесар Пенджабскага ўніверсітэта (1962). Прэзідэнт Індыйскай акадэміі мастацтваў.
Піша на англійскай мове. Аўтар раманаў сацыяльна-палітычнага кірунку: «Недатыкальны» (1935), «Кулі» (1936), «Два лісткі і бутон» (1937), гістарычнай трылогіі «Вёска» (1939), «За чорнымі водамі» (1940), «Меч і серп» (1942). У раманах «Асабістае жыццё індыйскага раджы» (1953), «Споведзь закаханага» (1976), «Пузыр» (1984) выразныя рысы экзістэнцыялізму і фрэйдызму. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, філасофскіх трактатаў.