Горад
Мусумба-Кекесэ
Musumba-Kekese
|
Мусу́мба-Кекесэ́ (фр.: Musumba-Kekese) — горад у правінцыі Луалаба Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. З’яўляецца рэзідэнцыяй мваат яаў, традыцыйнага кіраўніка народа лунда. Насельніцтва (2007 г.) — каля 10 000 чал.
Сфарміраваўся ў другой палове XIX ст. на месцы рэзідэнцыі манарха дзяржавы Лунда. У 1887 г. быў часова захоплены чоквэ. У 1908 г. уключаны ў склад Бельгійскага Конга. З 1960 г. у складзе ДРК.