Мікалай Сапега (сын Мікалая)

Мікалай Сапега
Мікалай Сапега
Мікалай Сапега
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
27-ы Кашталян віленскі
1642 — 1644
Папярэднік Крыштаф Хадкевіч
Пераемнік Андрэй Станіслаў Сапега
8-ы Ваявода берасцейскі
1638 — 1642
Папярэднік Ян Ракоўскі
Пераемнік Тэафіл Трызна
11-ы Ваявода менскі
1638
Папярэднік Аляксандр Слушка
Пераемнік Аляксандр Масальскі
Вялікі харунжы літоўскі
1627 — 1638
Папярэднік Самуэль Пац
Пераемнік Багуслаў Радзівіл

Нараджэнне каля 1581
Смерць 14 сакавіка 1644(1644-03-14)[1][2]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Мікалай Паўлавіч Сапега[1]
Маці Ганна з Вішнявецкіх[1][3]
Жонка Ядвіга Ганна з Войнаў[d][4][1] і Альжбета з Прусіноўскіх[d][1]
Дзеці ад 1-га шлюбу: Казімір Мельхіяд, Ян Фердынанд, Гальшка, Тэрэза, Яна Петранеля
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Сапега (каля 1581 — 14 сакавіка 1644) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Харунжы вялікі літоўскі (16271638), ваявода менскі (1638) і берасцейскі (16381642), кашталян віленскі1642).

Валодаў Коднем (збудаваў там касцёл і шпіталь), Вішніцай, Заазер’ем, Мсціжам.

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая і Ганны з Вішнявецкіх. Навучаўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Вены, Трыра, Майнца, Парыжа.

Абіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (быў маршалкам Трыбунала ў 1634 годзе). Быў каралеўскім сакратаром, займаў шэраг дзяржаўных пасад.

У 16291636 гадах збудаваў у Кодзені касцёл Святой Ганны на ўзор базілікі святога Пятра ў Рыме. Там жа змясціў абраз Маці Божай Гвадэлупскай (пазней абраз Маці Божай Кодзенскай).

У шлюбе з Ядвігай Ганнай Войнай, дачкой падскарбія надворнага літоўскага Мацея Войны, меў сыноў Казіміра Мельхіяда і Яна Фердынанда; дачок Гальшку, Тэрэзу і Яну Петранелю. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Альжбетай Прусіноўскай.

Абраз Маці Божай

[правіць | правіць зыходнік]

Абраз Маці Божай Кодзенскай Мікалай Сапега прывез з Рыма, куды накіраваўся ў часе цяжкай хваробы. Папа Урбан VIII прыняў Сапегу і падараваў яму мноства рэліквіяў. Падчас імшы ў Ватыканскім араторыі Мікалай Сапега пабачыў у алтары абраз Маці Божай Грыгарыянскай (ці Гвадэлупскай). Абраз яму гэтак спадабаўся, што князь наважыўся ўсякімі сродкамі вывезьці святыню на Літву. Падкупіўшы закрыстыяна капліцы за 500 дукатаў, Мікалай Сапега завалодаў абразам і спешна з’ехаў з Рыму.

Праз некалькі дзён крадзёж выкрылі, закрыстыяна ледзь не прысудзілі да спалення. Суд нунцыя ў Варшаве прысудзіў Мікалаю Сапегу год вязніцы, вяртанне абраза і рэліквіяў, пешую пілігрымку да Рыму і будову касцёла.

Мікалай Сапега накіраваў у Рым пляменніка, просячы дараваць віну і пакінуць абраз у Кодзені. У 1635 годзе ён сам з’явіўся ў Рыме і здолеў улагодзіць справу. Абраз застаўся ў Літве: відаць, паўплывала дапамога нунцыю на Сойме 1635 года, у справе не дапушчэння шлюбу караля з кальвіністкай.

У выніку, луцкаму біскупу даручылі змясціць святыню ў новым касцёле ў Кодзені. Мікалай Сапега ахвяраваў на абраз кароны, скіпетр, сімвалы сонца і месяца.

 
 
Павел Іванавіч Сапега
(каля 1490 — 1579)
 
 
 
Алена Гальшанская-Дубровіцкая
(? — да 1557)
 
 
 
Андрэй Іванавіч Вішнявецкі
(? — 1584)
 
 
 
Яўхімія Вярбіцкая
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мікалай Паўлавіч Сапега
(каля 1545 — 1599)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Вішнявецкая
(пасля 1563 — каля 1595)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ядвіга Ганна Война
(? — 1642)
 
 
Мікалай Сапега
(каля 1581 — 1644)
 
 
Альжбета Прусіноўская
(? — пасля 1648)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Казімір Мельхіяд Сапега
(1625 — 1654)
 
 
 
 
 
 
 
Ян Фердынанд Сапега
(1628 — 1659)
 
 
 
 
 
 
  1. а б в г д е ё Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 89. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 81.
  3. Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 91. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 201. — ISBN 978-83-65880-89-5