Мікулаш Дзурында | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mikuláš Dzurinda | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Мечыяр (в.а.) | ||||||
Пераемнік | Рудольф Шусцер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Мечыяр | ||||||
Пераемнік | Роберт Фіца | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міраслаў Лайчак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лютага 1955[1][2] (69 гадоў) |
||||||
Дзеці | Zuzana Dzurindová[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | vlada.gov.sk/dzurinda_en/ | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікулаш Дзурында (славацк.: Mikuláš Dzurinda; нар. 4 лютага 1955, Спішскі Штрврток, Чэхаславакія) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзідэнта Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.
У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намеснік міністра транспарту, тэлекамунікацый і пошты. У 1994 годзе — міністр транспарту, тэлекамунікацый і пошты ва ўрадзе Іозефа Мораўчыка. Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Мечыяра перайшоў у апазіцыю.
У 1998 годзе апазіцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзідэнта да абрання на гэты пост Рудольфа Шусцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз. У 2002 годзе ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла другое месца, і пераможца выбараў Роберт Фіца сфарміраваў кааліцыйны ўрад.
9 ліпеня 2010 года заняў пост міністра ўнутраных спраў ва ўрадзе Іветы Радзічавай[4].