Мілтан Фрыдман | |
---|---|
Milton Friedman | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 2006[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Rose Friedman[d] |
Дзеці | David D. Friedman[d] і Jan Martel[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, статыстык, выкладчык універсітэта, эсэіст |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сайман Кузнец |
Вядомыя вучні | Гэры Бекер і Phillip D. Cagan[d] |
Вядомы як | стваральнік тэорыі манетарызму, родапачынальнік чыкагскай школы |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мілтан Фрыдман (англ.: Milton Friedman; 31 ліпеня 1912, Бруклін — 16 лістапада 2006) — амерыканскі эканаміст, вядомы сваімі працамі ў мікраэканоміцы, макраэканоміцы, гісторыі эканомікі, статыстыцы, а таксама актыўнай абаронай эканамічнага і палітычнага лібералізму.
У сваёй працы Капіталізм і свабода (1962) ён заклікаў да мінімізацыі ролі ўраду ў свабодным рынку дзеля палітычнай і грамадскай свабоды. У 1976 годзе Фрыдман стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1976) «за дасягненні ў даследаванні спажывецтва, гісторыі грашовага абарачэння, а таксама за практычную дэманстрацыю складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі»[15].
Мілтан Фрыдман нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў беднай сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Украіны. Скончыў Універсітэт Рутгерса з дыпломам па матэматыцы. Працягнуў навучанне ў Чыкагскім універсітэце, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі.
З 1937 г. працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў.
У 1946 г. атрымаў ступень доктара ў Калумбійскім універсітэце.
Пад час Другой сусветнай вайны працаваў у міністэрстве фінансаў ЗША, потым у складзе групы даследчыкаў-статыстыкаў, што выконвалі замову міністэрства абароны.
У 1946 стаў прафесарам Чыкагскага ўніверсітэта, дзе працаваў да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе. Якраз у той перыяд сфарміравалася так званая Чыкагская эканамічная школа, яскравым прадстаўніком якой быў сам Фрыдман.
Быў кансультантам урада ЗША па Плане Маршала, эканамічным саветнікам прэзідэнтаў Ніксана і Рэйгана. Вёў калонку ў часопісе Newsweek у 1966—1984. Працаваў у Гувераўскім універсітэце рэвалюцыі, вайны і міру пры Стэнфардскім універсітэце.
Жонка Мілтана Фрыдмана Роза Фрыдман і яго сын Дэвід Фрыдман таксама з’яўляюцца вядомымі эканамістамі-лібераламі.
Фрыдман стаў вядомым праз распрацаваную ім Колькасную тэорыю грошай, паводле якой грашовае абарачэнне вызначае намінальны кошт вытворчасці. Мілтан Фрыдман лічыцца адным з пачынальнікаў тэорыі манетарызму, якая прызнавала кіраванне грашовым абаротам найважнейшым фактарам кіравання эканомікай.
Таксама важным унёскам Фрыдмана ў развіццё эканамічнай навукі ёсць яго праца над функцыяй спажывання і гіпотэзай перманентнага даходу (1957), крытыка мадэлі крывой Філіпса і распрацоўка канцэпцыі натуральнага ўзроўню беспрацоўя (1968).