Мінскае гета | |
---|---|
Перыяд існавання | 20 ліпеня 1941 — 21 кастрычніка 1943 |
Колькасць вязняў | больш за 100 000 |
Колькасць загінулых | 80 000 |
Старшыня юдэнрата | Яфім Розенблат |
Мінскае гета на Вікісховішчы |
Мінскае гета (20 ліпеня[1] 1941 — 21 кастрычніка 1943) — яўрэйскае гета, якое з’явілася хутка пасля таго, як немцы ўвайшлі ў СССР. Яно было адным з найвялікшых гета ва Усходняй Еўропе і найвялікшым на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР. У ім знаходзілася каля 100 000 яўрэяў, большасць якіх загінула ў Халакосце.
Савецкі перапіс 1926 года налічваў 53 700 яўрэяў, што жылі ў Мінску. Гэта складала прыблізна 41 % насельніцтва. Гета было створана 19 ліпеня 1941 паводле распараджэння каменданта палявой камендатуры № 812 К. Шлегельхофера. На пяты дзень акупацыі немцы забілі 2000 людзей з жыдоўскай інтэлегенцыі. З гэтага моманту забойствы яўрэяў набылі рэгулярны характар. Каля 20 000 яўрэяў былі забітыя ў першыя месяцы нямецкай акупацыі, галоўным чынам гэта здзяйснялася групамі Айнзацгрупэ. Усяго насельніцтва гета складала каля 80 000 чалавек, з якіх 50 000 жылі ў горадзе да вайны, і астатнія 30 000 (ці болей) чалавек былі бежанцамі і яўрэямі, якіх немцы прымусілі перасяліцца ў гета.
У лістападзе 1941 года ў Мінску было створана другое гета, у якое перасялялі яўрэяў з Захаду. Большасць тых яўрэяў паходзіла з Германіі і Пратэктарату Багеміі і Маравіі. У ім знаходзілася каля 35 000 чалавек. Паміж двумя гетамі амаль што не было кантакту. Накшалт іншых гета, яўрэяў прымушалі працаваць на фабрыках альбо іншых установах, якія падпарадкоўваліся немцам. Жыхары гета былі прымушаны жыць у вельмі цяжкіх умовах, з недахопам ежы і медыкаментаў. У сакавіку 1942 было забіта каля 5000 яўрэяў. На гэтым месцы цяпер знаходзіцца мемарыял Яма. Згодна з нямецкімі афіцыйнымі дакументамі, у жніўні гета налічвала менш за 9000 яўрэяў. Гета ліквідавалі 21 кастрычніка 1943. У дадатак, шмат мінскіх яўрэяў загінулі ў лагеры смерці Сабібор. Некалькі тысяч былі забітыя ў Малым Трасцянцы. Калі Чырвоная Армія вярнула горад 3 ліпеня 1944, у ім засталіся ўсяго некалькі яўрэяў.
У Мінскім гета вёўся супраціў, арганізатары якога супрацоўнічалі з Савецкімі партызанамі. Каля 10 000 яўрэяў уцяклі з гета і далучыліся да партызанаў, што дзейнічалі ў лясах непадалёк.
Лазар Саулавіч Ран стварыў серыю афортаў «Мінскае гета»[2].