Найджэл Бонд

Найджэл Бонд
Снукер
Снукер

англ.: Nigel Bond
Фота
 
Дата нараджэння: 15 лістапада 1965(1965-11-15)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1989–...
Найвышэйшы рэйтынг: 5 (07.05.199605.05.1997)
Цяперашні рэйтынг: 103 (9 красавіка 2018)
Прызавыя грошы: > £1,700,000
Найвышэйшая серыя: 140 (Гран-пры 2004 (квал.))
Колькасць соценных серый: 120
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 1
Іншыя прафесійныя турніры: 5
Чэмпіянат свету: фінал (1995)

Найджэл Бонд (англ.: Nigel Bond; нар. 15 лістапада 1965, Дэрлі Дэйл, графства Дэрбішыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1996 года. Былы 5-ы нумар сусветнага рэйтынгу (1996/1997), з сезона 1992/1993 да сезона 1998/1999 нязменна ўваходзіў у топ-16, а з сезона 1991/1992 да сезона 2002/2003 і з сезона 2005/2006 да сезона 2009/2010 — у топ-32.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1989 годзе ва ўзросце 23 гадоў і ў першым жа сезоне дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага International Open. У 1990 годзе дайшоў да фіналу Гран-пры і да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны — чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 1991/1992 дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, чатыры разы дайшоў да рэйтынгавых паўфіналаў і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету. У наступным сезоне дэбютаваў у топ-16 рэйтынгу і на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 1993/1994 — да чвэрцьфіналаў чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету. У 1995 годзе дайшоў да свайго адзінага фіналу у Крусібле, які стаў яго другім рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 9:18, а ў сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналу Тайланд Класік, да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў трэці раз, а таксама здабыў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, пасля чаго дайшоў да паўфіналу сусветнага чэмпіянату. У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе пятае месца ў рэйтынгу, дайшоў да паўфіналу Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве і ў пяты і апошні раз выйшаў у рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Тайланда. У 2003 годзе ў чацвёрты раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі, але ніколі не праходзіў далей, а ў 2009 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. Па сённяшні дзень мае прафесійны статус і з’яўляецца адным з самых узроставых снукерыстаў у мэйн-туры, перамогшы ў 2011 годзе на аднафрэймавым запрашальным турніры Shoot-Out, а ў 2012 — на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў.

Апроч аднаго рэйтынгавага тытула, яшчэ пяць разоў перамагаў на прафесійных турнірах, уключаючы перамогу на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе. За сваю кар’еру аформіў больш за 100 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-60 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Фіналы турніраў

[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгавыя турніры: 5 (1 перамога; 4 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Чэмпіянат свету (0:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:3)


Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 1990 Гран-пры Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 5:10
2 Параза 1995 Чэмпіянат свету Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:18
3 Параза 1995 Тайланд Класік Пэрат ДжонСцяг Англіі Джон Пэрат 6:9
4 Перамога 1996 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі Хйагйанс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:8
5 Параза 1997 Адкрыты чэмпіянат Тайланда Эбдан ПйатэрСцяг Англіі Пітэр Эбдан 7:9

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 1993 Strachan Challenge 1992/1993 — Этап 2 Шоу ТройСцяг Англіі Трой Шоў 4:9

Прафесійныя снукерныя турніры: 11 (4 перамогі, 7 паразаў)

[правіць | правіць зыходнік]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (1:0)


Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Параза 1 21 кастрычніка 1990 Гран-пры, Рэдынг, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 5:10
Параза 2 12 студзеня 1993 Strachan Challenge 1992/1993 — Этап 2, Шэфілд, Англія Шоу ТройСцяг Англіі Трой Шоў 4:9
Параза 3 14 мая 1994 Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс Доэрцйа КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 5:9
Параза 4 30 красавіка 1995 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія Хендры СтывенСцяг Шатландыі Стывен Хендры 9:18
Параза 5 7 кастрычніка 1995 Тайланд Класік, Бангкок, Тайланд Пэрат ДжонСцяг Англіі Джон Пэрат 6:9
Перамога 1 8 красавіка 1996 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія Хйагйанс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 9:8
Параза 6 1 чэрвеня 1996 Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс Доэрцйа КенСцяг Ірландыі Кен Доэрці 7:9
Перамога 2 13 кастрычніка 1996 Гран-пры Мальты, Марсаскала, Мальта Дрэга ТонйаСцяг Мальты Тоні Дрэга 7:3
Параза 7 16 сакавіка 1997 Адкрыты чэмпіянат Тайланда, Бангкок, Тайланд Эбдан ПйатэрСцяг Англіі Пітэр Эбдан 7:9
Перамога 3 5 кастрычніка 1997 Мастэрс Шатландыі, Мазэруэл, Шатландыя МакМанус АланСцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 9:8
Перамога 4 30 студзеня 2011 Shoot-Out, Блэкпул, Англія Мйалкйанс, РобертСцяг Англіі Роберт Мілкінс 58:23[пст 1]
  1. Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 1 жніўня 1995 Кубак Караля, Бангкок, Тайланд Уатана ДжэймсСцяг Тайланда Джэймс Уатана 8:7
Перамога 2 1 жніўня 1995 Red and White Challenge, Ісламабад, Пакістан Пэрат ДжонСцяг Англіі Джон Пэрат 8:6
Параза 1 11 мая 2014 Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя Кйанг МаркСцяг Англіі Марк Кінг 2:5
Параза 2 7 мая 2017 Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя Грэйс ДэвйадСцяг Англіі Дэвід Грэйс 2:5

Турніры сярод ветэранаў: 2 (1 перамога; 1 параза)

[правіць | правіць зыходнік]
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 28 кастрычніка 2012 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Портсмут, Англія Чэпел ТоніаСцяг Уэльса Тоні Чэпел 2:0
Параза 1 20 кастрычніка 2013 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Портсмут, Англія Дэвіас СтыуСцяг Англіі Стыў Дэвіс 1:2

Зноскі