Народная Рэспубліка Бенін

Гістарычная дзяржава
Народная Рэспубліка Бенін
фр.: République populaire du Bénin
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гімн Беніна
< 
 >
30 лістапада 1975 — 2 снежня 1990

Сталіца
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Грашовая адзінка West African CFA franc[d]
Насельніцтва
  • 4 836 240 чал. (1989)[1]
Форма кіравання аднапартыйная сістэма
Гісторыя
 • 26 кастрычніка 1972 Ваенны пераварот
 • 30 лістапада 1975 Утворана
 • 1 сакавіка 1990 Скасавана

Народная Рэспубліка Бенін (фр.: République populaire du Bénin) — сацыялістычная дзяржава, якая размяшчалася на беразе Гвінейскага заліва на Афрыканскім кантыненце, цяпер вядома як Рэспубліка Бенін.

Народная Рэспубліка Бенін была створана 30 лістапада 1975 года пасля перавароту 1972 года ў Рэспубліцы Дагамея. Народная Рэспубліка існавала да 1 сакавіка 1990 года, калі краіна была перайменаваная[2], а затым 11 снежня 1990 года была прынятая новая канстытуцыя[3][4].

Спроба перавароту

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1977 года ў краіне была здзейсненая спроба перавароту, пад кіраўніцтвам Боба Дэнара пры падтрымцы Францыі, Габона і Марока. Яго правал дапамог умацаваць рэжым. 26 жніўня таго ж года была прынятая канстытуцыя. Усю ўладу атрымлівала толькі створаны нацыянальны сход.

Апазіцыя была падаўленая, палітычныя зняволеныя маглі гады правесці ў турме без суда. Былі арганізаваны кампаніі па развіцці сельскай мясцовасці і паляпшэнні адукацыі. Дзяржава таксама праводзіла антырэлігійную палітыку, імкнучыся выкараніць вядзьмарства і састарэлыя вераванні. Вуду было забаронена[5]. Бенін атрымаў падтрымку ад іншых камуністычных краін, у тым ліку Кубы, ГДР, СССР і КНДР.

У эканоміцы вяршэнстваваў аграрны сектар. Сельская гаспадарка была арыентавана на вытворчасці прадуктаў алейнай пальмы, бавоўны, тытуню і іншых культур. У 1977 годзе выраблена (у тыс.тон) рысу — 17, кукурузы — 235, проса — 5, сорга — 76, касавы — 610, арахіса — 48, ядраў пальмавага арэха — 70, апельсінаў — 12, пладоў манга — 12, бананаў — 12. Пагалоўе жывёлы (1 тыс.галоў) — буйной рагатай— 833; авечак — 886, коз — 858, свіней — 378. Налічваецца 4068 тыс. галоў хатняй птушкі[6].

У прамысловай сферы меліся невялікія прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, тэкстыльная фабрыка, прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, зборцы транзістараў. У невялікіх аб’ёмах здабываўся мармур, вапняк, алмазы. У 1976 годзе выпрацавана 62 млн квт-г электраэнергіі[6].

Экспарт — прадукты алейнай пальмы, бавоўна, тытунь. Імпарт — аўтамабілі і абсталяванне, тэкстыль, нафтапрадукты. Асноўныя гандлёвыя партнёры: Францыя, ЗША, ФРГ[6].

Краіна з’яўлялася членам Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі і Супольнай афра-маўрыкійскай арганізацыі[6].

Узровень жыцця быў даволі нізкі; меўся высокі ўзровень беспрацоўя, у 1985—1988 гадах 73 % дарослага насельніцтва было непісьменным, дзіцячая смяротнасць складала 185 чалавек на 1000 чалавек, доступ да чыстай вады мела 52 % насельніцтва[6]. Пры гэтым меліся пэўныя паляпшэнні сітуацыі. Напрыклад, у 1970—1985 гадах узровень пісьменнасці штогод павышаўся на 1,8 %, у 1975—1987 гадах даступнасць чыстай вады штогод павялічвалася на 3,94 %. Дзіцячая смяротнасць знізілася да 1988 года больш чым у 1,5 разы ў параўнанні з 1960 годам.

  1. World Bank Open DataСусветны банк.
  2. Constitution de la République du Bénin (фр.) (PDF). Government of Benin (11 снежня 1990). — «Devenu République Populaire du Bénin le 30 Novembre 1975, puis République du Bénin le 1er mars 1990...»  Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2011. Праверана 23 чэрвеня 2012.
  3. Benin. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2010. Праверана 8 студзеня 2018.
  4. A short history of the People’s Republic of Benin (1974—1990). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2010. Праверана 8 студзеня 2018.
  5. Kerekou, the unavoidable Архіўная копія ад 20 лютага 2011 на Wayback Machine, Jeune Afrique, 25 March 2010
  6. а б в г д Бенин, Народная Республика Бенин. geo.historic.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2024. Праверана 30 сакавіка 2024.