Нартгемптанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Northampton | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Northampton |
Заснаваны | 1924 |
Год рэарганізацыі | 2005 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нартгемптан, Англія |
Сайт | northampton.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нартгемптанскі ўніверсітэт (англ.: University of Northampton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нартгемптан.
Нартгемптанскі тэхнічны каледж быў адкрыты на Сэнт-Джордж-авеню ў 1924 годзе. Праз восем гадоў новы будынак каледжа быў афіцыйна адкрыты герцагам і герцагіняй Ёркскім. Школа мастацтваў адкрылася пазней, у 1937 годзе.
У пачатку 1970-х гадоў Нартгемптаншыр быў адным з нямногіх графстваў Англіі, дзе не было педагагічнага каледжа. Педагагічны каледж быў адкрыты дзяржаўным сакратаром адукацыі і навукі Маргарэт Тэтчэр у 1972 годзе. У 1975 годзе гэты каледж аб'яднаўся з тэхналагічнымі і мастацкімі каледжамі. У 1978 годзе ён аб'яднаў яшчэ і каледж з Лондана. У 1993 годзе каледж уключыў школу працоўнай тэрапіі Святога Андрэя і атрымаў паўнамоцтвы па прысваенні ступені бакалаўра.
У 1999 годзе каледж стаў універсітэцкім каледжам і атрымаў поўны статус універсітэта ў 2005 годзе. Каб атрымаць статус універсітэта, ён павінен быў пераканаць Тайны савет у тым, што Каралеўскі дэкрэт, які забараняе стварэнне універсітэта ў Нартгемптане, падпісаны каралём Генрыхам III у 1265 годзе, варта адмяніць. На выпускных цырымоніях у ліпені 2006 года сем студэнтаў атрымалі першыя доктарскія ступені.