Нафталі Бенет

Нафталі Бенет
іўр.: נפתלי בנט
партыйны лідар[d] (Яўрэйскі дом[d])
6 лістапада 2012 — 29 снежня 2018
Папярэднік Daniel Hershkowitz[d]
Пераемнік Rafi Peretz[d]
міністр па справах рэлігій Ізраіля[d]
18 сакавіка 2013 — 14 мая 2015
Папярэднік Jacob Margi[d]
Пераемнік David Azulai[d]
дэпутат кнэсета[d]
3 кастрычніка 2019 — 10 кастрычніка 2019
дэпутат кнэсета[d]
10 кастрычніка 2019 — 16 сакавіка 2020
міністр абароны Ізраіля[d]
12 лістапада 2019 — 17 мая 2020
дэпутат кнэсета[d]
16 сакавіка 2020 — 6 красавіка 2021
дэпутат кнэсета[d]
6 красавіка 2021 — 15 лістапада 2022
13-ы прэм’ер-міністр Ізраіля
13 чэрвеня 2021 — 1 ліпеня 2022
Папярэднік Біньямін Нетаньяху
Пераемнік Yair Lapid[d]
CEO (Cyota[d])
з 1999
дэпутат кнэсета[d]
5 лютага 2013 — 31 сакавіка 2015
Міністр адукацыі Ізраіля[d]
14 мая 2015 — 4 чэрвеня 2019
Папярэднік Shai Piron[d]
Пераемнік Rafi Peretz[d]
дэпутат кнэсета[d]
6 снежня 2015 — 30 снежня 2018
Папярэднік Avi Vartzman[d]
дэпутат кнэсета[d]
31 сакавіка 2015 — 9 кастрычніка 2015
Пераемнік Shuli Mualem[d]
дэпутат кнэсета[d]
30 снежня 2018 — 30 красавіка 2019
Minister of Community Affairs[d]
13 чэрвеня 2021 — 29 снежня 2022
Minister for National Digital Matters[d]
13 чэрвеня 2021 — 19 ліпеня 2021
3-і Alternate Prime Minister of Israel[d]
1 ліпеня 2022 — 29 снежня 2022
Папярэднік Yair Lapid[d]
міністр па справах рэлігій Ізраіля[d]
15 мая 2022 — 15 жніўня 2022
Minister of Economy[d]
23 студзеня 2013 — 14 мая 2015

Нараджэнне 25 сакавіка 1972(1972-03-25)[1][2] (52 гады)
Жонка Gilat Bennett[d]
Веравызнанне іўдаізм[3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр права[d][4]
Дзейнасць politics of Israel[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія абароны Ізраіля[d]
Званне Rav seren[d]
Бітвы
Узнагароды
Сайт naftalibennett.co.il (іўрыт)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нафталі Бенет (іўр.: נפתלי בנט; 25 сакавіка 1972, г. Хайфа, Ізраіль) — ізраільскі палітычны і грамадскі дзеяч, прэм’ер-міністр Ізраіля з 13 чэрвеня 2021 года па 1 ліпеня 2022 года. Заснавальнік партыі «Ха-Ямін ха-Хадаш» разам з Аелет Шакед. Адзін з заснавальнікаў руху «Мой Ізраіль».

Нарадзіўся ў Хайфе, адзін з трох сыноў у сям’і яўрэйскіх амерыканскіх імігрантаў Джыма і Мірны Бенет, якія пераехалі ў Ізраіль з Сан-Францыска пасля Шасцідзённай вайны.

Падчас службы ў арміі абароны Ізраіля служыў камандзірам роты ў спецпадраздзяленнях, працягвае служыць у рэзерве ў званні маёра.

Вывучаў правазнаўства ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

У 1999 годзе стаў сузаснавальнікам і генеральным дырэктарам «Cyota» — кампаніі, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў галіне камп’ютарнай бяспекі. Кампанія была прададзеная ў 2005 годзе кампаніі RSA Security за 145 млн долараў ЗША.

Жанаты, мае чатырох дзяцей, жыве ў Раанане.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўдзелу ў Другой ліванскай вайне Бенет далучыўся да тагачаснага лідара апазіцыі Біньяміну Нетаньяху і працаваў у якасці начальніка яго канцылярыі з 2006 па 2008 год. Узначальваў каманду, якая распрацавала план рэформаў сістэмы адукацыі.

31 студзеня 2010 года Бенет быў абраны генеральным дырэктарам Савета паселішчаў Іўдзеі, Самарыі і Газы і ўзначаліў барацьбу супраць замарожвання будаўніцтва паселішчаў у 2010 годзе. Быў на гэтай пасадзе да студзеня 2012 года.

У красавіку 2011 года стаў сузаснавальнікам пазапарламенцкага руху «Мой Ізраіль» з больш чым 80 тысячамі чальцоў.

У красавіку 2012 года заснаваў рух «Ізраільцяне». Пасля Бенет сышоў з партыі «Лікуд» і далучыўся да партыі «Яўрэйскі дом». Пасля прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду партыйнага лідара.

Набраў каля 67 % галасоў на ўнутрыпартыйных выбарах 6 лістапада 2012 года, пасля чаго быў абраны ў якасці кіраўніка партыі.

У 2018 годзе пакінуў партыю «Яўрэйскі дом» і стаў адным з заснавальнікаў партыі «Новыя правыя». Блок не прайшоў працэнтны бар’ер на выбарах у красавіку 2019 года. Тады ж «Новыя правыя» ўдзельнічалі ў кааліцыі «Яміна». Нафталі Бенет быў абраны членам парламента.

2 чэрвеня 2021 года ізраільская апазіцыя падпісала пагадненне аб стварэнні ўрадавай кааліцыі. Прэм’ер-міністрам Ізраіля на наступныя два гады стане Нафталі Бенет, а старшыня партыі «Еш Атыд» Яір Лапід заменіць яго на гэтай пасадзе праз два гады.

13 чэрвеня 2021 года Бенет быў абраны прэм’ер-міністрам Ізраіля, набраўшы 60 галасоў дэпутатаў Кнэсета, у той час як 59 дэпутатаў прагаласавалі супраць і адзін устрымаўся.

Зноскі