Нацыянальная парламенцкая бібліятэка | |
---|---|
яп.: 国立国会図書館[1] англ.: National Diet Library[1] | |
![]() | |
![]() Галоўны будынак Такійскага аддзялення | |
Краіна | |
Адрас |
![]() |
Заснавана | 25 лютага 1948 |
Код ISIL | JP-1000001 |
Фонд | |
Аб'ём фонду | 35,6 млн адзінак (9,3 млн кніг)[2] |
Доступ і карыстанне | |
Колькасць чытачоў | 654 тыс. у год[2] |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | ¥21,8 млрд[2] |
Супрацоўнікі | 908[2] |
Вэб-сайт | ndl.go.jp |
![]() |
Нацыянальная парламенцкая бібліятэка (яп.: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстання членамі Парламента Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэса (ЗША). Нацыянальная парламенцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленняў у Токіа і Кіёта, і больш малых.
Нацыянальная Парламенцкая бібліятэка Японіі з'яўляецца спадчынніцай трох розных бібліятэк: Імперскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парламента Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парламента, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі развіты ў першай палове XX стагоддзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічанні Дугласа Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысяч тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысяч даследаванняў.
Бібліятэка валодае ўсімі выданнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.
8 спецыяльных калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:
У апошнія гады актыўна развіваецца сайт бібліятэкі на англійскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакументы, як агульны каталог бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжанняў Парламента Японіі.