Нацыянальны музей у Кракаве | |
---|---|
Заснаваны | 1879[1] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Aleja 3 Maja 1, 30-062 Kraków |
mnk.pl (польск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нацыянальны музей у Кракаве (польск.: Muzeum Narodowe w Krakowie) — музей мастацтва, заснаваны 7 кастрычніка 1879 года рашэннем гарадскога савета горада Кракава.
Спачатку музей змяшчаўся ў дзвюх залах на другім паверсе кракаўскіх суконных радоў на цэнтральнай плошчы Рынак.
Калекцыі музея памнажаліся дзякуючы шчодрым ахвяраванням грамадзян Кракава, якія ўключалі творы жывапісу, скульптуры, гравюры і мастацкага рамяства.
Да музея далучаліся новыя аддзяленні ў гістарычных будынках, у прыватнасці ў кватэрах памерлых кракаўскіх мастакоў.
У 1934 годзе было распачата будаўніцтва новага, сучаснага будынка музея. Першыя памяшканні былі перададзены ў карыстанне толькі ў 1970 годзе, будынак быў цалкам скончаны ў 1990 годзе.
Да кракаўскага нацыянальнага музея належаць акрамя галоўнага будынка (Алея 3-га Мая, 1) наступныя філіялы: