Негніючнік лугавы

Негніючнік лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marasmius oreades (Bolton) Fr., 1836


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  181124
EOL  1029355
MB  174712

Негніючнік лугавы, апенька лугавая, варушка (Marasmius oreades) — шапкавы базідыяльны грыб роду Негніючнік (Marasmius) сямейства Негніючнікавыя (Marasmiaceae).

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 3—5 см, спачатку конусная, пазней распасцёртая з тупым бугарком у сярэдзіне, радыяльна-паласатая, гладкая. Колер шапкі светлы, жаўтавата-бураваты ў сухой, светла-карычневы ў вільготнай. Ножка 4—8 см у даўжыню і 0,2—0,4 см у дыяметры, цыліндрычная, шчыльная, гнуткая, аднаго колеру з шапкай, апушаная ўнізе. Мякаць шапкі тонкая, белавата-жаўтаватая. Пласцінкі свабодныя, шырокія, рэдкія, спачатку белаватыя, потым цямнеюць. Споры гладкія, бясколерныя, эліпсоіднай формы. Пасля выспявання пладовае цела не гніе, а высыхае.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Грыб распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Расце групамі на лугах, выпасах, часам пакрытых травой узлесках і палянах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвеніверасні, часам утвараючы «ведзьміны кругі».

Малавядомы ядомы грыб, прыдатны да ўсіх відаў перапрацоўкі. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  • Опёнок // Лесная энциклопедия: В 2-х т. (руск.) / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 147. — 631 с. — 100 900 экз.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 99. — 192 с. — 60 000 экз.