Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Но́ўгарад-Се́верскі (укр.: Новгород-Сіверський) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, цэнтр раёна. Размешчаны на правым беразе ракі Дзясны.
Вядомы з 1044 года. Узнік паселішча севяран. У 1068 і 1080 разбураны полаўцамі. 3 1096 сталіца Северскага княства. Паход ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча на полаўцаў (1185) апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». Пасля разбурэння мангола-татарамі (1239) страціў былое значэнне. У 13 — 1-й пал. 14 ст. ў складзе Бранскага княства. У 2-й пал. 14 — 15 ст. ўваходзіў у Вялікае Княства Літоўскае. 3 1503 належаў Расійскай дзяржаве. Паводле Дэулінскага перамір'я (1618) адышоў да Рэчы Паспалітай. Паводле Андросаўскага перамір'я (1667) замацаваны за Расіяй. 3 1782 цэнтр Ноўгарад-Северскага намесніцтва, з 1797 павятовы горад Маларасійскай, з 1802 — Чарнігаўскай губерняў. У 1-ю сусветную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі (красавік—снежань 1918). Моцна пацярпеў у час нямецка-фашысцкай акупацыі (1941—43).
Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці і інш.
Чыгуначная станцыя. Прыстань на р. Дзясна.