Освальд Ахенбах | |
---|---|
ням.: Oswald Achenbach | |
Імя пры нараджэнні | Oswald Achenbach |
Дата нараджэння | 2 лютага 1827[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1905[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Benno von Achenbach[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Düsseldorf school of painting[d] |
Уплыў | Андрэас Ахенбах[5] |
Уплыў на | Міхаэль Эміль Закс |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Освальд Ахенбах (ням.: Oswald Achenbach; 2 лютага 1827, Дзюсельдорф — 1 лютага 1905, Дзюсельдорф) — нямецкі мастак-пейзажыст.
Вучыўся жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе, у старэйшага брата Андрэаса Ахенбаха. У 1845 годзе пераехаў у Баварыю, затым у Італію. У Італіі Ахенбах напісаў свае лепшыя працы — пейзажы паўднёвай Італіі, парады, святочныя працэсіі, сцэны з народнага жыцця. У пейзажах надаваў асаблівую ўвагу светлавым кантрастам. У 1863—1872 гадах займаў пасаду прафесара ландшафтнага жывапісу ў дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў. Памёр ад запалення лёгкіх. Карціны Ахенбаха прадстаўлены ў шматлікіх мастацкіх галерэях Германіі.