Ота Скарцэні

Ота Скарцэні
ням.: Otto Skorzeny
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1908(1908-06-12)
Месца нараджэння Вена, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 6 ліпеня 1975(1975-07-06) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Род войскаў Войскі СС
Гады службы 19391945
Званне Оберштурмбанфюрар СС
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́та Скарцэ́ні (ням.: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.

Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям'і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».

Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.

У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.

10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікам[2] раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.

У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.[3]

Кінаўвасабленні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Hitler Book / Hrsg.: H. Eberle, M. Uhl — 2005.
  2. Новы Венскі Часопіс Архівавана 17 мая 2008.
  3. Perry Biddiscombe: The SS Hunter Battalions: The Hidden History of the Nazi Resistance Movement 1944-45. Tempus, 2006. ISBN 0752439383 С. 65 Google Books