Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Паб’яні́цы[1] (польск.: Pabianice) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Паб’яніцкага павета Лодзьскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Паб’яніцы. Паб’яніцы ўваходзяць у Саюз польскіх гарадоў. Патрон горада — св. Максіміліян Марыя Кольбэ.
Насельніцтва: 71 313 чалавек (на 30.06.2004).
Горад належыць да гарадской агламерацыі Лодзь. Плошча горада 32,9 км². Горад выцягнуты з захаду на ўсход і ляжыць на раўніне. Самы нізкі пункт гораду (+174 м) знаходзіцца над ракой Дабрынкай, каля паўночнай мяжы гораду. Самы высокі пункт горада (+203 м) знаходзіцца на поўдзень ад гарадскога лесу. Горад мяжуе з Лоддзю і гмінамі Добрань, Ксавераў, Паб’яніцы і Жгоў.
Хоць шмат якія прадпрыемствы і заняпалі ў час пераходу да рыначнай эканомікі ў 1990-х, традыцыйна найважнейшая ў горадзе — лёгкая прамысловасць. Важныя месцы ў агульнай структуры займаюць таксама хімічная, харчовая і электрамеханічная галіны прамысловасці. У 1989 у горадзе працавалі каля 180 дзяржаўных і кааперацыйных прадпрыемстваў, у якіх былі заняты каля 30 тыс. чал. У 2003 дзейнічалі каля 2200 прадпрыемстваў, у якіх былі заняты каля 12 тыс. чал.
Структурны выклад прамысловасці Паб’яніцаў у 2003:
Паб’яніцы з’явіліся, верагодна, на стыку X—XI стагоддзяў, і былі тады невялікім паселішчам у лясах над рэчкаю Дабрынкай, прытокам Неру. З гэтых часоў паходзіць і назва мясцовасці, ад імя верагоднага заснавальніка Фабіян[заўв 1]. З цягам часу, сапраўднае значанне назвы было забыта, і, напрыклад, у канцы 19 ст. мясцовы этнограф Максіміліян Барух вывеў з мясцовых легенд, што, дзей, пачатковая назва была ці Пабаўніцы (Pobawianice), ці Пабіяніцы (Pobijanice), ад месцаў забавы мясцовых князёў ці ад іх жа звычаю ладзіць у мясцовых лясах паляванні (бі́цці дзічыны). Яшчэ адна легенда выводзіла назву ад імя быцам бытнай тут князёўны Фабіянкі (Fabianka), якая, была, дзей, такая брыдкая, што яе трэба было хаваць ад людзей.
Калі вёска стала горадам, дакладна невядома, бо адпаведныя дакументы згарэлі ў 16 ст. Хоць згоду на закладанне гораду даў у рукі кракаўскага біскупа Яна Мускаты яшчэ Уладзіслаў Лакетак у 1297 г., але ажыццявіць мэту ўдалося ажно ў сяр. 14 ст. Даследчыкі найчасцей згаджаюцца з перыядам 1342—1354 гг., г.зн., адначасна з узнікненнем тутэйшай парафіі. Першыя ўзгада́нні Паб’яніцаў у гістарычных крыніцах паходзяць з канца 14 ст. Але вядома, што Казімір Вялікі надаў два кірмашовыя дні, аўторак і пятніцу, ужо гораду Паб’яніцы.
У 1975—1998 гадах горад належаў да Лодзьскага ваяводства.