Палац | |
Палац Крулікарня | |
---|---|
польск.: Królikarnia | |
52°11′20″ пн. ш. 21°01′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Даменіка Мерліні |
Дата заснавання | 1786 |
Будаўніцтва | 1782—1786 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Круліка́рня (польск.: Królikarnia) — паладыянская віла ў варшаўскім раёне Макотаў, вядомым таксама як Крулікарня. З 1965 года ў палацы размешчаны музей, прысвечаны польскаму скульптару і мастаку Ксаверыю Дунікоўскаму[1].
Сваю назву палац атрымаў з прычыны размешчаных тут раней трусагадоўчай фермы і паляўнічых угоддзяў, якія належалі ў 1700-я гады каралю Аўгусту II Моцнаму[2].
Палац Крулікарня быў пабудаваны для Караля дэ Валеры Тамаціса, дырэктара каралеўскіх тэатраў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, каралеўскім архітэктарам Даменіка Мерліні ў парку на маляўнічым схіле даліны ракі Віслы. Ён быў пабудаваны паміж 1782 і 1786 гадамі.[1] Гэты квадратны будынак з купалам нагадвае знакамітую Вілу Ратонду каля Вічэнцы архітэктара Андрэа Паладзіа. У сваім уладанні граф Тамаціс пабудаваў бровар, цагельню, карчму, млын, ёўню і сад з вінаграднікам. Лічыцца, што Тамаціс выконваў ролю нейкага «сутэнёра» для караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, чыя «віла ў Крулікарні было нешта трохі большае, чым першакласны бардэль»[3].
У 1794 годзе ў час паўстання ў палацы жыў яго лідар Тадэвуш Касцюшка. У 1816 годзе сядзіба была набыта Міхалам Геранімам Радзівілам, і ў 1849 годзе Ксаверыем Пуслоўскім, заўзятым калекцыянерам прадметаў мастацтва. А ў 1879 годзе частка будынка была разбурана пажарам, і неўзабаве адноўлена архітэктарам Юзафам Хасам для сям’і Пуслоўскіх.
Крулікарня была цалкам разбурана ў час нямецкіх бамбардзіровак у 1939 і 1944 гадах.[1] Палац быў адноўлены ў 1964 годзе для музея, прысвечанага скульптару Ксаверыю Дунікоўскаму.[1]