Партыя венгерскай кааліцыі | |
---|---|
Strana maďarskej koalície Magyar Koalíció Pártja | |
Лідар | Іозеф Берэньі |
Дата заснавання | 1998 |
Дата роспуску | 2 кастрычніка 2021 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | абарона інтарэсаў венгерскай меншасці, хрысціянская дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | Еўрапейская народная партыя |
Колькасць членаў | 10 000 |
Сайт | mkp.sk |
Партыя венгерскай кааліцыі (славацк.: Strana maďarskej koalície, венг.: Magyar Koalíció Pártja) — правацэнтрысцкая палітычная партыя, якая прадстаўляе інтарэсы венграў Славакіі. Партыя была заснавана трыма невялікімі партыямі венгерскай меншасці ў 1998 годзе. Нагодай для стварэння адзінай партыі стала прыняцце закона, які забараняў фарміраванне кароткачасовых палітычных аб’яднанняў незадоўга да выбараў.
Першым старшынёй партыі стаў Бела Бугар, якога ў 2007 годзе змяніў Пал Чакі. У 2009 годзе які выйшаў з партыі Бугар стварыў сваю партыю «Most–Híd» (Мост), якая выступае за міжнацыянальны мір і супрацоўніцтва паміж славакамі і венграмі.
У 1998—2006 гадах партыя ўваходзіла ў склад урада Мікулаша Дзурынды, дзе была прадстаўлена 4 міністрамі (Пал Чакі быў міністрам па еўрапейскай інтэграцыі і правам нацыянальных меншасцей, Ласла Міклаш — міністрам навакольнага асяроддзя, Ласла Дзьюраўскі — міністрам рэгіянальнага развіцця, Жолт Шыман — міністрам сельскай гаспадаркі). У 2006—2010 ПВК знаходзілася ў апазіцыі да ўрада Роберта Фіца, у склад якога ўваходзіць нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя.
На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 года партыя не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер (яна атрымала 109 639 (4,33%) галасоў) і пазбавілася прадстаўніцтва ў парламенце. ПВК прадстаўлена ў Еўрапарламенце двума дэпутатамі. З 2000 года ПВК далучылася да Еўрапейскай народнай партыі.
Год, выбары | галасоў | месцаў | Δ |
---|---|---|---|
1998, парламенцкія | 9,12% | 15 | Упершыню |
2002, парламенцкія | 11,16% | 20 | ▲ 5 |
2004, Еўрапарламент | 13,24 % | 2 | Упершыню |
2006, парламенцкія | 11,68 % | 20 | = |
2009, Еўрапарламент | 11,33 % | 2 | = |
2010, парламенцкія | 4,33% | 0 | ▼ 20 |