Першая бітва за Дэрну | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) | ||||
![]() | ||||
Дата | 5 кастрычніка 2014 — 21 красавіка 2016 | |||
Месца |
![]() |
|||
Вынік | перамога Савета шуры маджахедаў | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Сілы бакоў | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Першая бітва за Дэрну — эпізод лівійскага канфлікту, калі паміж войскамі падкантрольнымі Палаце прадстаўнікоў, і ісламіскімі баевікамі вяліся баі за горад Дэрна.
5 кастрычніка 2014 года шэраг радыкальных груповак Дэрны, якія кантралявалі горад, аб’ядналіся і заявілі аб сваёй прыхільнасці ІДІЛ. Пасля прысягі на вернасць «халіфату» больш за 60 тачанак, запоўненых баевікамі, праехалі па горадзе, правёўшы «парад перамогі»[5]. 30 кастрычніка адбыўся афіцыйны сход дэрнскіх радыкалаў, на якім баевікі сабраліся, каб даць клятву вернасці Абу Бакру аль-Багдадзі на гарадской плошчы[6].
12 лістапада 2014 года знішчальнікі лівійскіх ВПС нанеслі авіяўдар па Дэрне, магчыма, у адказе на тэракты ў Бенгазі, Табруку і аэрапорце Labraq. Шэсць баевікоў былі забіты і 20 паранены[7]. Згодна з Human Rights Watch, некаторыя жыхары пакінулі горад напярэдадні абвешчанага наступлення ўзброеных сіл на Дэрну[8]. Загад для лівійскай арміі аб наступденні на Дэрну быў дадзены 6 снежня. Тады вайсковыя падраздзяленні адваявалі некалькі вёсак і дарог, якія вядуць у горад. Са снежня амерыканскія беспілотныя самалёты пачалі здейсняць разведавальныя палёты з італьянскіх баз над Дэрнай[9]. З 25 сакавіка 2015 года ўрад ППЛ у Табруку абвясціў, што пачынае наступленне на горад, каб выгнаць ІДІЛ і іншыя групы баевікоў адсюль[10].
15 лютага Ісламская дзяржава апублікавала відэа, дзе баевікі абезгалоўліваюць 21 хрысціяніна з Егіпта. У адказ егіпецкія ВПС разбамбавалі арсенал тэрарыстаў у Дэрне, падчас чаго загінула 50 баевікоў[11]. Ваенныя самалёты, якія дзейнічалі па загадзе ППЛ, таксама ўдарылі па пазiцыях радыкалаў у каардынацыі з ВПС Егіпта[12].
13 лістапада ЗША здзейснілі паветраны ўдар па Дэрне, забіўшы лідара Ісламскай дзяржавы ў Лівіі Абу Набіла аль-Анбары, які з 2004 па 2010 гады ўзначальваў «Аль-Каіду» ў Іракскай вайне. Гэта была першая ваенная акцыя супраць ІДІЛ з боку ЗША на тэрыторыі Лівіі[2][13].
У сакавіку 2015 года Лівійская нацыянальная армія пачала аблогу Дэрны, рыхтуючыся да штурму. Да мая аперацыя па вызваленні горада апынулася пад пагрозай зрыву з-за спрэчак паміж камандзірамі ЛНА і берберскімі плямёнамі[14].
Савет маджахедаў шуры, які выступаў супраць ІДІЛ, у чэрвені 2015 года пачаў наступленне на сілы «халіфату» пасля забойства джыхадзістамі двух сваіх лідараў. Пасля некалькіх дзён сутыкненняў маджахеды змаглі выцесніць ІДІЛ з большай часткі горада[15]. Да ліпеня 2015 года апошнія баевікі Ісламскай дзяржавы ў Дэрне былі выгнаны з горада і адступілі на ўскрайкавы раён Аль-Вэлюм, дзе працягваліся сутыкненні з маджахедамі[16]. У красавіку сілы ІД былі цалкам выбіты з горада. Пасля гэтага Савет шуры пераключыўся на барацьбу з падраздзяленнямі ЛНА, якіх таксама ўдалося разграміць.
{{cite news}}
: |last1=
мае агульную назву (даведка)