Пітэр Серафіновіч | |
---|---|
Peter Serafinowicz | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1972 (52 гады) |
Месца нараджэння | Ліверпуль, Англія, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Sarah Alexander[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, комік, пісьменнік, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1991 — дагэтуль |
IMDb | 0784818 |
peterserafinowicz.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Сімон Серафіновіч (англ.: Peter Szymon Serafinowicz; нар. 10 чэрвеня 1972) — брытанскі акцёр і шоўмен беларускага паходжання. Дзед Пітэра Серафіновіча — Сімон Серафіновіч (паводле іншых звестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.
Пітэр Серафіновіч нарадзіўся ў Ліверпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[1]
У 1993 годзе Серафіновіч дэбютаваў у эфіры на радыё BBC Radio 1, у шоу The Knowledge. У 1998 годзе ён упершыню з’явіўся на тэлебачанні ў шоу Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага плану ў тэлесерыялах на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні.
Таксама Пітэр Серафіновіч вядомы ў якасці акцёра агучання, у рэкламе, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучанні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.[2]
Дзед Пітэра Серафіновіча, Сімон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, здзейсненых у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, але не быў асуджаны з-за стану здароўя.[3] Паводле звестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасля вайны Серафіновіч асеў у Вялікайбрытаніі, дзе быў сябрам палітычна-ваеннай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[4].
Пітэр Серафіновіч жанаты на актрысе Сары Александэр[2], ад якой мае сына.
Яго брат Джэймс Серафіновіч — сцэнарыст і рэжысёр[5], сястра Хелен — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінеганам.