П'етра Масканьі | |
---|---|
італ.: Pietro Mascagni | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 снежня 1863[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1945[3][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Каралеўства Італія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Amilcare Ponchielli[d], Alfredo Soffredini[d] і Michele Saladino[d] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Josip Hatze[d][7], Edward Kilenyi[d] і Riccardo Zandonai[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
pietromascagni.com (італ.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
П’етра Масканьі (італ.: Pietro Mascagni; 7 снежня 1863 — 2 жніўня 1945) — кампазітар і дырыжор італьянскай оперы.
Навучаўся ў Міланскай кансерваторыі. Працаваў дырыжорам у розных тэатрах. Вядомасць набыў пасля напісання оперы «Сельскі гонар» паводле п’есы Джавані Верга. Яе ўпершыню паставілі ў тэатры «Кастанцы», у Рыме ў 1890 годзе. Яна стала адной з першых, якія стварылі ў оперным мастацтве напрамак верызм. «Сельскі гонар» Масканьі мела велізарны поспех у публікі, заваявала сцэны тэатраў Еўропы. У цэнтры твора — трагічная гісторыя кахання. Да іншых вядомых опер Масканьі належаць «Ірыс» (прэм’ера ў 1898 годзе, Рым), «Парызіна» (1913 год, Мілан) і «Маленькі Марат» (1921 год, Рым). Пісаў аркестравую музыку, музыку да фільмаў, стварыў некалькі аперэт.
Як музычны педагог Масканьі ў 1895—1902 гг. узначальваў Музычны ліцэй імя Расіні ў Пезара. Яго вучнем быў заснавальнік футурызму ў музыцы Франчэска Баліла Пратэла. Стрыечны брат і вучань Масканьі, Марыа Масканьі, таксама стаў прыкметным дзеячам італьянскай музычнай адукацыі.