Раджэндра Прасад | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
хіндзі: डाक्टर राजेन्द्र प्रसाद | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сарвепалі Радхакрышнан | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Sachchidananda Sinha[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 снежня 1884[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 лютага 1963[3][1][…] (78 гадоў) |
||||||
Жонка | Rajavanshi Devi Prasad[d] | ||||||
Веравызнанне | індуізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раджэндра Прасад (3 снежня 1884, Зерадэі, Брытанская Індыя — 28 лютага 1963, Патна, Індыя) — індыйскі змагар за незалежнасць Індыі, першы прэзідэнт краіны (1950—1962).
Паходзіў са змяшанай касты «каястха» — пісцы. Яго бацька быў вучоным-філолагам ў галіне санскрыту і персідскага моў. Бацькі жанілі яго ў 12 гадоў.
У 18 гадоў ён паступіў ва ўніверсітэт Калькуты, у 1915 годзе з адзнакай стаў магістрам права. Працаваў у розных навучальных установах у якасці выкладчыка. Пасля атрымання ступені па эканоміцы з’яўляўся прафесарам англійскай мовы ў каледжы Langat Singh, з 1909 года — прафесарам эканомікі ў гарадскім каледжы Калькуты. Завяршыў адукацыю атрыманнем доктарскай ступені ў галіне права ў Алахабадскім універсітэце.
Займаўся адвакацкай практыкай у Бхагалпуры. У 1916 годзе паступіў на службу ў Высокі суд правінцыі Біхар і Арыса.
Упершыню прыняў удзел у мерапрыемстве Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Калькуце ў 1906 годзе, стаў яго членам ў 1911 годзе. На сесіі Індыйскага нацыянальнага кангрэса, які праходзіў у 1916 годзе ў Лакхнау пазнаёміўся з Махатма Гандзі, а затым і з Джавахарлалам Нэру. У 1920 годзе прыняў рашэнне завяршыць кар’еру юрыста, а таксама свае абавязкі ва ўніверсітэце для дапамогі нацыянальна-вызваленчаму руху. Пісаў артыкулы для апазіцыйных выданняў і актыўна ездзіў па краіне, прапагандуючы ідэі незалежнасці.
У кастрычніку 1934 года на сесіі ў Бамбеі быў абраны прэзідэнтам Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Пазней неаднаразова падвяргаўся турэмнаму зняволенню, хоць і не на доўгі перыяд. Узначальваў камітэты дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Біхары (1934) і ў Квеце (1935). Пасля прыняцця ў 1942 годзе ІНК рэзалюцыі «Прэч з Індыі!» (Quit India Resolution) быў арыштаваны і да 15 чэрвеня 1945 года знаходзіўся ў турэмным зняволенні.
Пасля ўтварэння Часовага ўрада Індыі — Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі 2 верасня 1946 года ён стаў кіраўніком дэпартамента харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён тройчы абіраўся старшынёй Устаноўчага сходу, а пасля ўступлення ў сілу падрыхтаванай сходам Канстытуцыі Індыі 26 студзеня 1950 г. абраны першым прэзідэнтам краіны. Заклаў традыцыю незалежнасці прэзідэнта ад партыйнай прыналежнасці, выйшаўшы пасля абрання прэзідэнтам з Індыйскага нацыянальнага кангрэса.
Паміж 1958 і 1960 гадамі ў якасці прэзідэнта наведаў з дзяржаўнымі візітамі Японію, Цэйлон, СССР, Малайскую Федэрацыю і Інданезію.
Двойчы, у 1952 і 1957 гадах пераабіраўся на пасаду прэзідэнта калегіяй выбаршчыкаў. У 1962 годзе падаў у адстаўку, а ў наступным годзе памёр.