Развод

Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Развод — фармальнае спыненне (скасаванне) сапраўднага шлюбу паміж жывымі мужам і жонкай. Ад разводу варта адрозніваць прызнанне шлюбу несапраўдным у судовым парадку і спыненне шлюбу з прычыны смерці аднаго з супругаў.

    Наступствы для дзяцей

    [правіць | правіць зыходнік]

    У разводзе бацькі найчасцей выхоўваюць дзяцей безадказнымі і абыякавымі або агрэсіўнымі і жорсткімі асобамі[1]. Таксама развод па прычыне здрады выклікае ў дзяцей ва ўзросце ад 2 да 10 гадоў схільнасць да нявернасці ў дарослым жыцці ва ўласным шлюбе[2].

    У Беларусі дзяржаўны развод царкоўных шлюбаў увялі за савецкім часам па падачы заявы адным з сужэнцаў[3]. Найбольшы лік разводаў на 1000 жыхароў краіны быў у 1999 годзе (4,71). У 2000 г. 696 разводаў прыпадала на 1000 шлюбаў. У 2009 годзе ў краіне адбылося 35 056 разводаў, што склала 45 % ад заключаных за год шлюбаў[4]. У 2010 г. доля паўторных разводаў дасягнула 15 % ад агульнага ліку. Найбольш разводаў прыпадала на сужэнцаў ва ўзросце 25-34 гадоў, на сем’і з адным дзіцём (45 %) і без дзяцей (36 %). У сярэднім разбуралася палова шлюбаў. У 2011 г. Беларусь заняла 2-е месца ў свеце па пашыранасці разводаў (4,1 на тысячу жыхароў)[5]. Пры гэтым 4,6 разводу прыпадала на 1000 гарадскіх жыхароў, 2,4 — на сельскіх. 461 гарадскі развод прыпадаў на 1000 шлюбаў, у сельскай мясцовасці — 366 разводаў[6]. У 2012 г. доля разводаў перавысіла палову (512/1000) ад заключаных за год шлюбаў.

    Зноскі

    1. Святлана Барысенка. Слабая моцная плоць // Краіна здароўя. — 5 студзеня 2011. — № 1 (237). — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
    2. Святлана Барысенка. Нале-е-ва // Звязда : газета. — 26 сакавіка 2011. — № 56 (26920). — С. 5. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014.
    3. Ларыса Абрамчук. Беларусь: разводзіцца кожная чацвёртая сям'я. — Радыё Ватыкана, 24 лютага 2014. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014.
    4. Уладзіслаў Кулецкі. Ратуйцеся! Разводы сярод нас // Чырвоная змена. — 10 лістапада 2010. — № 42 (15645). — С. 1-2. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014.
    5. Алена Прус. Беларусь займае другое месца ў свеце пасля Расіі па колькасці разводаў. — БелТА, 11 чэрвеня 2013. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014.
    6. Алена Прус. Сямейныя вузы ў вёсцы мацнейшыя, чым у гарадах - Белстат. — БелТА, 12 мая 2012. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014.