Нарадзіўся ў вёсцы Раджамадам у Тамілнадзе. Атрымаў адукацыю ў Мадраскім універсітэце, спецыялізаваўся на эканоміцы. Пазней атрымаў юрыдычную адукацыю. Доўгі час працаваў у Вышэйшым судзе Мадраса, а з 1951 года — у Вярхоўным судзе. У ходзе сваёй юрыдычнай практыкі зблізіўся з індыйскім вызваленчым рухам, быў актыўным удзельнікам ІНК, асабліва яго прафсаюзнага крыла. Пасля Другой сусветнай вайны быў сярод юрыстаў, упаўнаважаных кіраўніцтвам ІНК для абароны індыйскіх нацыяналістаў ад абвінавачванняў у супрацоўніцтве з мілітарыстамі Японіі. У 1947—1950 гадах — сакратар Мадраскага правінцыйнай калегіі адвакатаў.
Венкатараман быў абраны ў часовы парламент незалежнай Індыі, які працаваў у 1950—1952 гг., а таксама ў першы парламент Індыі. Пазней перайшоў на працу ў федэральны ўрад Індыі, заняў месца члена Планавай камісіі да 1971 года. У 1977 годзе быў зноў абраны ў парламент краіны ад ІНК. Пасля вяртання партыі да ўлады ў 1980 годзе заняў пасаду міністра фінансаў, а пазней, у 1982 — міністра абароны ва ўрадзе Індзіры Гандзі. Віцэ-прэзідэнт Індыі ў 1984—1987 гг. Прэзідэнт Індыі ў 1987—1992 гг.