Роберт Браўт | |
---|---|
англ.: Robert Brout | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 2011[1] (82 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Браўт (англ.: Robert Brout; 14 чэрвеня 1928, Нью-Ёрк — 3 мая 2011, Брусель) — фізік-тэарэтык, які працаваў у галіне фізікі элементарных часціц. Заслужаны прафесар Брусельскага вольнага ўніверсітэта. Лаўрэат шэрагу прэстыжных прэмій у галіне фізікі.
Пасля атрымання ў 1952 годзе дыплома доктара філасофіі ў Калумбійскім універсітэце працаваў на пасадзе прафесара ў Карнельскім універсітэце. У 1961 годзе пераехаў у Бельгію, дзе атрымлівае пазіцыю ў Брусэльскім свабодным універсітэце і бельгійскае грамадзянства. У 1993 годзе выйшаў на пенсію, атрымаўшы званне заслужанага прафесара.
З’яўляецца адным з заснавальнікаў тэорыі спантаннага парушэння сіметрыі ў фізіцы элементарных часціц. Сумесна з Франсуа Энглерам з’яўляецца аўтарам адной з фундаментальных прац у гэтай галіне, апублікаванай у часопісе «Physical Review Letters» у 1964 годзе.