Роберт Музіль | |
---|---|
Robert Musil | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1942[3][1][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Аўстрыя |
Бацька | Alfred Musil[d] |
Жонка | Martha Musil[d] |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, бібліятэкар, раманіст, драматург, сцэнарыст, эсэіст, інжынер, празаік |
Гады творчасці | 1918—1942 |
Мова твораў | нямецкая |
Прэміі |
прэмія Герхарта Гаўптмана[d] (1929) прэмія Генрыха Клейста[d] (кастрычнік 1923) |
Подпіс | |
musilgesellschaft.at (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Музіль (ням.: Robert Musil; 6 лістапада 1880, Клагенфурт, Аўстра-Венгрыя — 15 красавіка 1942, Жэнева, Швейцарыя) — аўстрыйскі празаік, драматург, сцэнарыст і тэатральны крытык.
Вучыўся ў ваеннай акадэміі ў Вене, скончыў вышэйшую тэхнічную школу (1901 г.), Берлінскі ўніверсітэт (1908 г.). З 1938 г. у эміграцыі (Швейцарыя).
Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рамантызму, рускага рэалізму, імпрэсіянізму, нямецкаму мадэрну, філасофіі Ніцшэ. Самы значны яго твор — філасофска-сатырыстычны раман «Чалавек без уласцівасцей» (Кн. 1 — 3, 1930—1943 гг.) — вострая сатыра на Аўстра-Венгрыю напярэдадні 1-й сусветнай вайны. Аўтар рамана «Душэўныя пакуты выхаванца Цёрлеса» (1906 г., экранізацыя 1965 г.), «Тры жанчыны» (1924 г.), драмы «Летуценнікі» (1921 г.), кніга эсэ і мініацюра «Прыжыццёвыя спадчына» (1936 г.) і іншыя. Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам і стылявой дасканаласцю.
Роберт Музіль на Вікісховішчы |